Перайсьці да зьместу

Віктар Жаўняровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Жаўняровіч
Дата нараджэньня 27 жніўня 1913
Месца нараджэньня Чыта
Дата сьмерці 27 лютага 2005
Месца сьмерці Францыя
Месца вучобы
Занятак маляр, опэрны сьпявак

Віктар Жаўняровіч (27 жніўня 1913, Чыта — 27 лютага 2005, Францыя) — беларускі мастак і сьпявак.

Нарадзіўся ў Чыце ў сям’і чыгуначнага служачага, выхадца з Друі. Бацька быў прызваны на Першую сусьветную вайну, адкуль не вярнуўся[1]. У 1922 годзе з маці вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў гімназіі імя Л. Сапегі ў Друі, пазьней у Кансэрваторыі імя М. Карловіча ў Вільні па клясе опэрнага вакалу.

Адначасова займаўся маляваньнем, удзельнічаў у выставах Таварыства незалежных мастакоў. Быў знаёмы з Фэрдынандам Рушчыцам, Язэпам Драздовічам, Пётрам Сергіевічам.

Другая сусьветная вайна перапыніла навучаньне. У 1945 годзе апынуўся ў Францыі, працаваў на складзе паліва звычайным рабочым. Паступіў у Парыскую кансэрваторыю, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам прафэсара Бэрнаці, аднак немагчымасьць атрымаць стыпэндыю змусіла адмовіцца ад навучаньня. Сьпяваў і маляваў прыватна. З часам стаў удзельнікам найважнейшых мастацкіх выставаў, што ладзіліся ў Парыжы, атрымоўваў узнагароды. Меў пэрсанальную выставу, ладжаную БІНіМам у Нью-Ёрку. Тэмы твораў у яго былі ў асноўным беларускія.

  1. ^ Інтэр’ю з Віктарам Жаўняровічам «Беларус» 1976 № 226—227