1 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
1 тра́ўня — 122-і дзень году (121-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 245 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 381 — імпэратар Усходняе Рымскае імпэрыі Хвядос І Вялікі склікаў I Канстантынопальскі сабор, які фактычна завяршыў фармаваньне дзяржаўнае хрысьціянскае царквы
- 1576 — шлюб і ўрачыстая каранацыя дачкі караля і вялікага князя Жыгімонта Старога Ганны Ягелонкі і князя трансыльванскага Стэфана Баторыя
- 1707 — уступіў у сілу акт уніі Ангельшчыны і Шатляндыі
- 1710 — напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор
- 1786 — прэм’ера опэры Вольфганга Амадэя Моцарта «Вясельле Фігара»
- 1832 — расейскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт
- 1851 — у Лёндане, у Крышталёвым палацы распачалася першая Сусьветная выстаўка
- 1931 — у Нью-Ёрку ўвялі ў эксплюатацыю Эмпайр-Стэйт-Білдынг
- 1966 — адбылося апошняе выступленьне The Beatles
- 1969 — заснаваньне Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны
- 2004 — да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія, Эстонія
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1555 — Соф’я Слуцкая, рэлігійная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, асьветніца, беларуская праваслаўная сьвятая
- 1769 — Артур Ўэлсьлі, брытанскі дзяржаўны дзеяч, ваеначальнік
- 1851 — Лаза К. Лазаравіч, сэрбскі пісьменьнік і псыхіятар
- 1852 — Сант’яга Рамон-і-Кахаль, выбітны гішпанскі навуковец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны (1906)
- 1879 — Ян Серада, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст
- 1889 — Васіль Місюль, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША
- 1895 — Мікалай Яжоў, савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч, народны камісар унутраных справаў СССР (1936—1938)
- 1899 — Ён Лэйфс, ісьляндзкі кампазытар
- 1906 — Аляксандра Бэргман, дзяячка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, гісторык, публіцыст
- 1913 — Абрам Кроль, беларускі мастак
- 1913 — Вальтэр Зюскінд, брытанскі дырыгент чэскага паходжаньня
- 1915 — Іван Любачка, беларускі гісторык
- 1927 — Антон Савасьцюк, беларускі філёзаф, член-карэспандэнт АН Беларусі
- 1930 — Аляксандар Петрашкевіч, беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст
- 1931 — Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладчык
- 1931 — Алесь Салавей, беларускі паэт
- 1938 — Мікалай Карполь, савецкі й расейскі валейбольны трэнэр
- 1955 — Стэфан, першагерарх некананічнае Македонскае Праваслаўнае Царквы, ягоны афіцыйны тытул — Архіяпіскап Охрыдзкі й Македонскі, мітрапаліт Скопскі
- 1980:
- Юрась Юркевіч, грамадзкі дзяяч беларускай дыяспары Эстоніі й Летувы, дасьледчык гісторыі Беларусі
- ZAZ, француская сьпявачка
- 1981:
- Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст
- Цімафей Калачоў, беларускі футбаліст, найлепшы футбаліст Беларусі 2013 году
- Кацярына Мясьнікова, беларуская мастачка
- 1982:
- Томі Рабрэда, гішпанскі тэнісіст
- Дарыё Срна, харвацкі футбаліст, паўабаронца
- Антонію Албэрту Баштуш Пімпарэл, партугальскі футбаліст, брамнік
- 1984:
- Эрленд Мамэлюнд, нарвэскі гандбаліст
- Ірына Нафрановіч, беларуская біятляністка і лыжніца
- 1987 — Леанарда Бануччы, італьянскі футбаліст
- 1989 — Аляхандра Арыбас, гішпанскі футбаліст
- 1990 — Дзьмітры Камышык, беларускі гандбольны левы паўсярэдні
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1539 — Ізабэла Партугальская, імпэратрыца Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1912 — Эліяху-Хаім Майзэль, рабін, адзін з духоўных лідэраў жыдоўскіх суполак Расейскай імпэрыі
- 1944 — Іцхак Кацэнэльсан, габрэйскі паэт, драматург і пэдагог
- 1986 — Сьцяпан Александровіч, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык і краязнавец