Лаза К. Лазаравіч
Лаза К. Лазаравіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1851[1] |
Памёр | 10 студзеня 1891[1] (39 гадоў) або 29 сьнежня 1890[2] (39 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, нэўроляг, псыхіятар, паэт-адвакат |
Мова | сэрбская[4] |
Ла́за Ла́заравіч (па-сэрбску: Лаза Лазаревић; 1 траўня 1851 — 10 студзеня 1891) — сэрбскі пісьменьнік і псыхіятар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Шабцы ў сям’і гандляра. Сярэднюю адукацыю атрымаў у родным мястэчку, потым вучыўся ў Бялградзе і Бэрліне. Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў лекарам у Бялградзе. Быў чальцом Сэрбскага навуковага таварыства і Акадэміі навук. Аўтар навуковых працаў у галіне мэдыцыны. Працаваў лекарам на войнах 1878—1879 і 1885 гадоў. Памёр у Бялградзе 10 студзеня 1891 году як асабісты лекар караля.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачаў зь перакладу Чарнышэўскага («Што рабіць?»). Уласныя творы пачаў пісаць пазьней, пасьля вяртаньня з Бэрліну. Першае апублікаванае апавяданьне «Први пут с оцем на јутрење» было сустрэтае вельмі прыязна. У васьмідзясятых гадах выходзяць яго галоўныя і найлепшыя апавяданьні «Школска икона», «У добри час хајдуци», «На бунару», «Вертер», «Све ће то народ позлатити» и «Ветар». Акрамя гэтага, калі не лічыць урыўкаў і замалёвак, напісаў яшчэ толькі два апавяданьні («Он зна све» і «Швабица»).
Лазаравіч быў адным зь першых сэрбскіх празаікаў, які зьвярнуў увагу на ўнутраны сьвет асобы, якую апісвае, і на псыхалягічны аналіз. У ягоных сучасьнікаў Мілавана Глішыча і Янкі Вэсэлінавіча псыхааналізу ў глыбокім сэньсе практычна няма. Лазаравіч апісвае менавіта зломы, зьмены ў людзкай псыхалёгіі. Распрацоўваў матыў «новага» чалавека (таксама як і сучасьнікі Мілаван Глішыч і Стэван Срэмац), нэгатыўна ставячыся да гэтай грамадзкай зьявы. Так пераходзіць і да крытыкі грамадзтва як цэлага.
Лаза Лазаравіч — найлепшы стыліст сэрбскага рэалізму, часам называны «сэрбскім Тургеневым».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118779044 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Lazarević, Laza K., 1851-1891 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апавяданьні Лазы Лазаравіча (сэрб.)