Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Камышык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Камышык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1990(1990-05-01) (35 гадоў)
Рост 200 см
Вага 95 кг
Клюбная інфармацыя
Клюб СКА Менск
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб
2007—2010 Аркатрон Менск[d]
2010—2011 Дынама Менск
2011—2013 СКА Менск
2013—2017 БГК імя Мяшкова
2018—2020 СКА Менск
2020 Зэніт[d]
2020—4 СКА Менск

Дзьмі́тры Камы́шык (нар. 1 траўня 1990 году, Менск, БССР, СССР) — беларускі гандбольны левы паўсярэдні сталічнага клюбу СКА, майстар спорту Беларусі міжнароднае клясы[1]. Трохразовы чэмпіён Беларусі (2014, 2015, 2016) і ўладальнік Кубка Беларусі (2014, 2015, 2016) у складзе БГК імя Мяшкова.

Прафэсійную кар’еру пачаў у менскім «Аркатроне» (2007—2010). Пазьней выступаў за менскія «Дынама» і СКА. У складзе апошняга перамагаў у Балтыйскай лізе і Кубку выкліку.

Улетку 2013 року перайшоў у берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова[2].

Абвясьціў пра завяршэньне кар’еру ў 2017 року з-за траўмы, атрыманай у ДТЗ[3]. У верасьні 2018 году аднавіў кар’еру ў складзе менскага СКА[4]. У лютым 2020 року перайшоў у санкт-пецярбурскую «Няву»[5], аднак ужо ў чэрвені таго ж году вярнуўся ў СКА[6].

У зборнай дэбютаваў 1 сьнежня 2009. Удзельнічаў у фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету (2013, 2015), чэмпіянату Эўропы 2014 году.

  1. Сьпісавы склад гульцоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК ім. А. П. Мяшкова» (Берасьце) на пэрыяд 2016/2017 (рас.). Беларуская фэдэрацыя гандболу (8 верасьня 2015). Праверана 31 жніўня 2017 г.
  2. Дмитрий Камышик стал игроком БГК. Берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова (12 жніўня 2013). Праверана 31 жніўня 2017 г.
  3. Попавший в ДТП летом прошлого года Камышик покинул БГК (рас.) Гандбол. Трыбуна.com (2 траўня 2017). Праверана 31 жніўня 2017 г.
  4. Дмитрий Камышик, который два года восстанавливался после тяжелой аварии, включен в заявку СКА (рас.)
  5. Гандбол. Белорусский полусредний минского СКА Дмитрий Камышик перешел в "Неву" до конца сезона (рас.). pressball.by (2020-02-13). Праверана 2021-02-01 г. Архіўная копія ад 1 снежня 2020 г.
  6. Дмитрий Камышик и Максим Лапицкий вернулись в СКА (рас.). sportarena.by (2020-06-15). Праверана 2021-02-01 г. Архіўная копія ад 5 лютага 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]