Перайсьці да зьместу

Эмпайр-Стэйт-Білдынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмпайр-Стэйт-Білдынг

Эмпайр-Стэйт-Білдынг (па-ангельску: Empire State Building) — 102-павярховы хмарачос у Нью-Ёрку, разьмешчаны на скрыжаваньні Пятай авэню й заходняй 34-й вуліцы, пабудаваны ў стылі ар-дэко. Назва паходзіць ад мянушкі штату Нью-Ёрку — «імпэрскі штат» (па-ангельску: The Empire State). З моманту пабудовы ў 1931 годзе і да завяршэньня будаўніцтва паўночнай вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў 1972 годзе Эмпайр-Стэйт-Білдынг быў самым высокім будынкам у сьвеце. Вышыня апошняга паверху складае 373,2 мэтру (разам з антэнай — 448,7 м)[1]. Пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году Эмпайр-Стэйт-Білдынг зноўку стаў самым высокім будынкам у Нью-Ёрку, аднак, ня самым высокім у сьвеце. 30 красавіка 2012 году хмарачос стаў ізноў другім паводле вышыні будынкам у Нью-Ёрку, калі новы будынак Сусьветнага гандлёвага цэнтру дасягнуў яшчэ большай вышыні[2]. Эмпайр-Стэйт-Білдынг некаторы час зьяўляўся трэцім паводле велічыні хмарачосам у ЗША, пасьля Ўіліс Таўэр і Міжнароднага гатэлю і вежы Трампа, абодва зь якіх месьцяцца ў Чыкага. Па стане на 2019 год, будынак займаў чацьвертае месца сяродых самых высокіх будынкаў Нью-Ёрку і шостае месца сярод хмарачосаў ЗША.

Эмпайр-Стэйт-Білдынг, як правіла, разглядацца як амэрыканскі культурны сымбаль. Будынак зьяўляўся ў больш за 250 тэлевізійных перадачах і фільмах, пачынаючы з выхаду ў 1933 годзе фільму «Кінг-Конг». Ён быў названы адным зь сямі цудаў сучаснага сьвету Амэрыканскім таварыствам грамадзянскіх інжынэраў. Будынак і інтэр’ер ніжняга паверха зьяўляюцца славутасьцямі гораду паводле рашэньня спэцыяльнай гарадзкой камісіі, якое было пацьверджана ў Нью-ёрскім савеце атаксаваньня[3]. Будынак быў аб’яўлены нацыянальным гістарычны помнікам ЗША ў 1986 годзе[4][5].

З моманту свайго адкрыцьця назіральная пляцоўка пад адкрытым небам зрабіла яго папулярным атракцыёнам, то бок каля 4 мільёнаў турыстаў з усяго сьвету наведваюць 86-ы і 102-і паверхі будынку[6]. Будынак стаіць побач з іншымі буйнымі турыстычнымі славутасьцямі Мідтаўну, як то Пэнсыльванскі вакзал, Мэдысан-сквэр-гардэн, Карэйскі квартал і Мэйсіс-Гэралд-сквэр.

  1. «Empire State Building». SkyscraperPage (анг.)
  2. «It's official: 1 WTC is New York's new tallest building». NY Daily News.  (анг.)
  3. White, Norval & Willensky, Elliot (2000). «AIA Guide to New York City» (4th ed.). New York: Three Rivers Press. — С. 226. — ISBN 0812931076.
  4. «Empire State Building»(недаступная спасылка). National Historic Landmark summary listing. National Park Service.  (анг.)
  5. Pitts, Carolyn (April 26, 1985). «Empire State Building». National Historic Landmark Nomination. National Park Service.  (анг.)
  6. «Empire State Building Fast Facts». CNN.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Эмпайр-Стэйт-Білдынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў