Ізабэла Партугальская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізабэла Партугальская

Інфанта Ізабэла Партугальская (па-партугальску: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон1 траўня 1539, Таледа) — была дачкой караля Партугаліі Мануэла I ды Марыі Арагонскай. У сваім шлюбе з імпэратарам Карлам V яна была імпэратрыцай Сьвятой Рымскай Імпэрыі ды каралевай-консартам Кастыліі ды Арагону.

Амаль адразу па ўзыходжаньні Яна III, брата Ізабэлы, на каралеўскі пасад Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім ды гішпанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб паміж Ізабэлай і Карлам, які адначасова спалучаў троны Сьвятой Рымскай Імпэрыі і каралеўств Кастыліі ды Арагона.

У выніку Ізабэла і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасьля цэрымоніі Інфанта накіравалася ў Гішпанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Сэвільлі 10 сакавіка 1526 году. Нягледзячы на тое, што іх вясельле сталася вынікам палітычных манэўраў, іхні саюз спраўдзіўся як саюз каханьня. Нататкі сьветкаў распавядаюць, што «калі яны (Карл ды Ізабэла) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны сьмяюцца і размаўляюць, і нішто ня можа іх патурбаваць».

Ізабэла таксама спрадзілася як вельмі кампэтэнтны консарт. Яна была рэгентам Гішпаніі падчас адсутнасьці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна была ўслаўлёная сычасьнікамі за сваю прыгажосьць і розум.

Ізабэла памерла заўчасна ў 1539 годзе пасьля родаў. У гэты час імпэратар быў у ад'езьдзе. Яе заўчасная сьмерць зрабіла на яго вялікі ўплыў - ён ніколі ізноў не ажаніўся і апранаўся ў чорнае ўсё сваё астатняе жыцьцё.

Дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Філіп II (21 траўня 1527 — 13 верасьня 1598)
  • Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імпэратара Максыміліяна II.
  • Фердынанд (1530)
  • Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасьня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі
  • Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)