Кульбакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кульбакі — да 2008 вёска ў Путрышкаўскім сельсавеце Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

24 красавіка 2008 вёска была ўключаная ў межы Горадні [1].

У сувязі з далучэньнем да Горадні, паўстала пытаньне аб наданьні назваў вуліцам у далучаных вёсках, тым больш, што некаторыя назвы дублююцца з назвамі ў горадзе. Гарадзкія ўлады катэгарычна адкінулі прапанову назваць вуліцу ў вёсцы Кульбакі ў гонар ксяндза Уладыслава Талочкі, знакамітага беларускага сьвятара і філёзафа. А між тым акурат у Кульбаках нарадзіўся бацька сьвятара, там дасюль жывуць яго родзічы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]