Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шылавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Шылавічы |
Каардынаты | 53°10′06.43″ пн. ш. 24°14′37.47″ у. д. / 53.1684528° пн. ш. 24.2437417° у. д.Каардынаты: 53°10′06.43″ пн. ш. 24°14′37.47″ у. д. / 53.1684528° пн. ш. 24.2437417° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Шылавічах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рымска-каталіцкая парафія ў Шылавічах утварылася ў 1511 годзе з фундацыі ўладальнікаў маёнтку Крупскіх. Па зьнішчэньні пажарам першага касьцёла ў 1600 годзе, уладальнік Шылавічаў Крыштап Вольскі разам з жонкай Барбарай пачалі будаваньне новага касьцёла, кансэкраванага ў 1620 годзе віленскім біскупам Абрагамам Войнам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шылавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1807 годзе ў левым куце касьцельнай агароджы збудавалі драўляную вежу-званіцу.
У 1907—1914 гадох у Шылавічах збудавалі мураваны касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у час Першай сусьветнай вайны.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1927 годзе скончылася аднаўленьне касьцёла. Тады ж збудавалі новую плябанію. У 1931 годзе згарэла драўляная званіца.
У 1958 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у будынку якога зрабілі сховішча зерня, потым — сховішча цэмэнту і хімікатаў, рамонтныя майстэрні трактароў. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам, у 1993 годзе завяршылася яго аднаўленьне.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам, 3-граннай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. На галоўным заходнім фасадзе вылучаецца 4-ярусная шатровая вежа вышынёй 55 м (тры ніжнія ярусы 2-гранныя, верхні — 8-гранны). Грані вежы ўмацоўваюцца контрфорсамі, дэкаруюцца аркавымі і стральчатымі нішамі. Галоўны ўваходны партал завяршаецца вімпэргам. Бакавыя фасады праразаюцца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі, у прасьценках умацоўваюцца контрфорсамі і аркбутанамі. Крылы трансэпта маюць адно стральчатае 4-часткавае акно і завяршаюцца прыступкавым атыкам зь пінаклямі.
Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі з нэрвюрамі. Нэфы падзяляюцца стральчатымі аркавымі праёмамі, якія абапіраюцца на прафіляваныя слупы. Шырока выкарыстоўваецца лякальная цэгла дзеля нэрвюраў, абрамленьняў арак і дэкору слупоў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1909 г.
-
1917 г.
-
да 1939 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Уваход
-
Фрагмэнт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 375.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.