Навумка
Выгляд
Навумка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Машнёў |
Вусьце | Нятупа |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 18 км |
Навумка — рака ў Беларусі, у басэйне ракі Нёману. Цячэ ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 18 км[1]. Плошча вадазбору 94 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6‰.
Пачынаецца каля вёскі Машнёў, у сутоках зь Пікарцом на поўдзень ад вёскі Мсьцібава ўтварае раку Нятупу. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.