Цырын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 14:31, 27 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Цырын
Каплічка
Каплічка
Герб Цырына Сьцяг Цырына
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Цырынскі
Тэлефонны код: +375 1596
Паштовы індэкс: 231455
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′11″ пн. ш. 26°09′45″ у. д. / 53.40306° пн. ш. 26.1625° у. д. / 53.40306; 26.1625Каардынаты: 53°24′11″ пн. ш. 26°09′45″ у. д. / 53.40306° пн. ш. 26.1625° у. д. / 53.40306; 26.1625
Цырын на мапе Беларусі
Цырын
Цырын
Цырын
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Цы́рын[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвач. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Туганавічы — Варонча.

Цырын — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя

Упершыню Цырын (Цэрын) згадваецца ў XVI ст. як уладаньне вялікіх князёў. У 1432 Ягайла надаў Цэрынскае староства двараніну Наваградзкай зямлі Севестрыяну Сегеню. У кан. XVI ст. тут праводзіліся павятовыя соймікі. Цягам XVIXVIII стст. мястэчка было цэнтрам староства Наваградзкага павету.

Царква, фота пач. XX ст.

У Цырыне кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза сустракаў войска, што вярталася з Масквы. Станам на 1718 у мястэчку было 62 дымы, на 1795 — 75 двароў. 5 чэрвеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Цырыну Магдэбурскае права і надаў яму герб: «у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі»[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цырын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У 1852 расейскія ўлады збудавалі тут драўляную царкву. У 1862 адкрылася прыходзкая школа, у 2-й палове 80-х — народная вучэльня. У кан. XIX — пач. XX ст. існавалі валасная і мяшчанская ўправы, царква, 2 капліцы, габрэйскі малітоўны дом, багадзельня, хлебазапасны магазын, вадзяны млын; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Станам на 1908 у мястэчку было 110 двароў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Цырын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Наваградзкага павету. За польскім часам тут існавала пачатковая школа, пошта, прыватныя габрэйскія крамы, каапэратыўная ашчадная каса (каса Стэфчыка).

У 1939 Цырын увайшоў у склад БССР, дзе зрабіўся цэнтрам сельсавету. На 1 студзеня 2000 у вёсцы было 240 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Цырыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Каплічка

Страчаная спадчына

  • Царква Праабражэньня Гасподняга

Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Цырын // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Cyryn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. 724.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Цырынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў