Карчова
Карчова лац. Karčova | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Гарадзішчанскі |
Насельніцтва: | 360 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225369 |
СААТА: | 1204812035 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′47″ пн. ш. 26°6′57″ у. д. / 53.36306° пн. ш. 26.11583° у. д.Каардынаты: 53°21′47″ пн. ш. 26°6′57″ у. д. / 53.36306° пн. ш. 26.11583° у. д. |
± Карчова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Карчо́ва[1], Туганавічы — вёска ў Беларусі, каля ракі Сэрвачы. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 360 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на поўнач ад Баранавічаў і чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя[2].
Туганавічы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся Камень філярэтаў, сядзібны парк і дубы-блізьняты. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і капліца Верашчакаў, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад пачатку вёска мела назву Туганавічы[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Туганавічы як маёнтак, які належаў Туганоўскім, датуецца 1510 годам. У XVII ст. маёнткам супольна валодалі Дайнекі, Гарніцкія, Касьцянецкія і Туганоўскія.
У 1758 годзе Туганавічы перайшлі да Верашчакаў. У другой палове XVIII ст. уладальнікі стварылі тут пэйзажны парк, які займаў плошчу каля 5 га.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Туганавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Цырынскай воласьці Наваградзкага павету[4]. На 1798 год аднайменныя маёнтак і вёска налічвалі 40 дамоў. Частымі гасьцямі гаспадароў былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан і Ігнат Дамейка.
У 1831 годзе маёнтак Туганавічы зноў набылі Туганоўскія. Канстантын Туганоўскі ажаніўся з Соф’яй Верашчакай, падтрымліваў зьвязкі з К. Каліноўскім, дапамагаў яму ў вызвольным змаганьні. У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у маёнтку працавала зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстаньня — Мілавіды. На 1909 год у вёсцы было 74 двары.
-
1821—99 гг.
-
1863 г.
-
Капліца, 1876 г.
-
1876 г.
-
Н. Орда, 1876 г.
-
Н. Орда, 1876 г.
-
Н. Орда, 1876 г.
-
1885 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карчова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карчова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградзкага павету і ваяводзтва.
У 1939 годзе Карчова ўвайшло ў БССР, у Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. 16 ліпеня 1954 году вёска стала цэнтрам сельсавету. На 1971 год у Карчове было 123 двары, працавалі 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта і крама. На 1998 год — 175 двароў, адміністрацыя сельсавету і гаспадаркі, базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта, вэтэрынарны ўчастак, мэханічныя майстэрні, дом побыту, крама.
У 2000-я гады Карчова атрымала афіцыйны статус аграгарадку. На 2005 год тут было 175 двароў. 26 чэрвеня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Карчоўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Гарадзішчанскага сельсавету[6].
-
Т. Барэці, да 1894 г.
-
Млын на Сэрвачы. Т. Барэці, да 1894 г.
-
Б. Крашэўскі, 1896 г.
-
Т. Барэці, да 1900 г.
-
Лямус. Т. Барэці, да 1900 г.
-
Камень філярэтаў. Т. Барэці, да 1900 г.
-
Бяроза Адама Міцкевіча. Т. Барэці, да 1900 г.
-
Прыдарожная капліца, 1905—10 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 517 чал.; 1959 год — 342 чал.; 1970 год — 445 чал.; 1971 год — 413 чал.; 1998 год — 496 чал.[7]; 1999 год — 472 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 464 чал.; 2010 год — 360 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць базавая школа, клюб, бібліятэка, пошта і крама.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дубы-блізьняты «Туганавіцкія»
- Камень філярэтаў (у глыбокім яры непадалёк ад парку)
- Парк (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца (XVIII ст.)
- Капліца прыдарожная
- Сядзіба Верашчакаў (XVIII ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 65.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 111.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 50.
- ^ Jelski A. Tuhanowicze // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 608.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 51.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.