Рыжкаў (Гомельская вобласьць)
| Рыжкаў | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Брагінскі |
| Сельсавет | Буркоўскі |
| Дата заснаваньня | перад 1628 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°53′10,30″ пн. ш. 30°11′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 86[1] чал. (2023) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2344 |
| Паштовы індэкс | 247633 |
| Нумарны знак | 3 |
| Рыжкаў на мапе Беларусі ± Рыжкаў | |
Ры́жкаў[2] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Рыжкаў уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найраней паселішча згаданае ў тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году[a], калі з 4 дымоў і з 3 агароднікаў застаўных ад нябожчыка князя Адама Вішнявецкага сяла Рыжкаў і асаджанай на тых жа грунтах Слабодкі, прыналежных пану Мікалаю Бялабжэскаму, мусіла выплачвацца адпаведна па 3 злотых і па паўтары грошы[4]. 20 ліпеня 1641 году ў кнігах Кіеўскага гродзкага суда актыкавана «darowizna Brahinia», якой пані Крыстына, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замка і места Брагін зь сёламі, сярод якіх быў і Рыжкаў[5].
Найраней паселішча згаданае ў візыце Брагінскага дэканату 1740 году. Жыхары 5 двароў хутара Кавака былі прыхаджанамі Сьвята-Траецкай царквы[6].
Паводле візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 году, у вёсцы Рыжкаў, што месьцілася за мілю ад прыходзкай Брагінскай Сьвята-Траецкай царквы, налічвалася 12 гаспадароў альбо двароў (каля 72 жыхароў)[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рыжкаў — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Рыжкаў, аднак, у складзе Мікуліцкай воласьці апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].
1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[10].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Буркоўскі сельсавет.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 105
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 397
- ↑ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 9
- ↑ Апісаньне цэркваў Любарскага, Бердычаўскага, Чуднаўскага, Жытомірскага, Радамышальскага, Дымерскага, Оўруцкага, Брагінскага і Ястаўскага дэканатаў. 1730–1739 // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. 233. Спр. 19. А. 774, 777
- ↑ Візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 68адв., 70
- ↑ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.