Кавалі (Брагінскі раён)
| Кавалі лац. Kavali | |
| Дата заснаваньня: | перад 1734 годам[a] |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Брагінскі |
| Сельсавет: | Буркоўскі |
| Насельніцтва: | 141[2] чал. (2023) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2344 |
| Паштовы індэкс: | 247633 |
| СААТА: | 3203846031 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′28″ пн. ш. 30°9′10″ у. д. / 51.80778° пн. ш. 30.15278° у. д.Каардынаты: 51°48′28″ пн. ш. 30°9′10″ у. д. / 51.80778° пн. ш. 30.15278° у. д. |
Кавалі на мапе Беларусі ± Кавалі | |
Кавалі́[3] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Кавалі ўваходзяць у склад Буркоўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» адна частка вёскі Кавалі паказаная ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі, але іншая, імаверна, большая яе частка, – у заставе ў пана Сіліча[4]. У 1733 годзе князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5], а гэта азначала, што ўся Брагінская фартуна, пасьля досыць працяглага перапынку, вярнулася да Вішнявецкіх.
На 1754 год з 14 двароў (каля 84 жыхароў) вёскі Кавалі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 2 злотых і 5 грошаў, «na milicję»[b] 8 злотых і 20 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Паводле візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 году, хутар Кавалі, што месьціўся за мілю ад прыходзкай Брагінскай Сьвята-Траецкай царквы, складалі 17 гаспадароў альбо двароў (каля 102 жыхароў)[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кавалі – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. – у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, Кавалі названыя ў пераліку паселішчаў, нібыта адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 года[9]. Але Кавалі, Мікулічы, Байдакі, Зьвяняцкае, Пудакоў і іншыя паселішчы, якія раней належалі да Брагінскага маёнтку, пан М. Аскерка трымаў па сваёй жонцы пані Барбары Ракіцкай; на яе, імаверна, і былі запісаныя. Таму нядзіўна, што большасьць зь іх, урэшце, вернутыя сыну Рафалу Міхалу Аскерку, якому пашчасьціла вярнуцца зь сібірскай няволі. Гэта засьведчана кліравой ведамасьцю сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1801 году[10]. І Кавалі, згодна з мэтрычнымі запісамі Брагінскай Траецкай царквы, у 1797 годзе былі не ў «казённом ведомстве», не ў кагосьці з расейскіх генэралаў, але — «владения господ Рокицких»[11].
У кліравой ведамасьці Брагінскай Траецкай царквы за 1829 год пра вёску Кавалі сказана, што месьцілася яна за 7 вёрст, належала графу маршалу Міхалу Рафалаву сыну Ракіцкаму. Тады ў паселішчы налічвалася 11 і 1/2 двара[c] з 46 асобамі мужчынскага і 41 жаночага полу верных[12].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Кавалі ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[13].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 161 чалавек
- 1999 год — 162 чалавекі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Раманюк — мастацтвазнаўца і этнограф
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 83
- ^ Буркоўскі сельсавет.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 71
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 283 – 285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
- ^ Візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 68адв., 70
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанк хадайніцтваа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. ë Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40420. А. 55адв.-57
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 494. А. 33адв., 34
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40604. А. 11, 13адв.
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.