Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў (Мазыр)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў, 1916 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Каардынаты | 52°01′51.20″ пн. ш. 29°18′06.40″ у. д. / 52.0308889° пн. ш. 29.301778° у. д.Каардынаты: 52°01′51.20″ пн. ш. 29°18′06.40″ у. д. / 52.0308889° пн. ш. 29.301778° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1711 |
Дата скасаваньня | 1842 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў |
Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар цыстэрыя́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[a], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса, званіцы і брамы. Касьцёл дзее.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1711 годзе кляштар цыстэрыянаў у Кімбараўцы фундаваў кашталян наваградзкі Антоні Аскерка. У 1717 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны ахвяраваў кляштару 30 валок зямлі, а Аўгуст Сас у 1742 годзе годзе яшчэ 20. З 1730 году і да скасаваньня кляштару цыстэрыяны ўтрымлівалі парафію[1]. У 1740-я і 1780-я гады яго мэцэнатамі выступалі Рафал Аляіз і Казімер Мацей Аскеркі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1825 годзе манахі мелі юрыдыку ў Кімбараўцы з шасьцю дамамі, вёскі Новікі і Юхнаўку (18 дымоў), 24 валокі зямлі ворнай і пад лесам. Да парафіі, якая налічвала каля 3 000 [b] верных, належалі капліцы ў вёсках Кочышчах, Кузьмічах, Навіках, Санюках, Юзафоўцы, маёнтку Нароўлі. Пры кляштары дзеяла школа (у 1819 годзе было 10 вучняў), існавала бібліятэка ў 850 тамоў[1].
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам у кляштарных будынках разьмясьцілася фабрыка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Галоўны фасад завяршаўся франтонам плаўнага ўвагнута-пукатага абрысу з бакавымі валютамі. Роўніца фасаду падзялялася высокімі пілястрамі, паміж якімі на другім ярусе ў аркавых эксэдрах разьмяшчаліся скульптуры сьвятых. Пасярод дахоўкі на 8-гранным барабане ўзносіўся купал-баня зь ліхтаром. Нэф завяршала паўкруглая апсыда. Уваход вылучаўся 5-гранным прытворам-барбаканам.
Перад касьцёлам стаяла мураваная брама адзінага зь ім архітэктурна-стылёвага разьвязку. З правага боку ад брамы адасоблена стаяла мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца пад 2-схільным дахам. Мела насычаную архітэктурную плястыку.
Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта 3-павярховы будынак, аздоблены рустам, тонкапрафіляванымі карнізамі, скругленымі вугламі аб’ёмаў, пілястрамі. Памяшканьні перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1885 г.
-
да 1918 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Касьцёл
-
З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Marek Gozdawa. Kimbarówka. // Kwartalnik Litewski. — 1910. T. 4. S. 25—40
- ^ Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. — Kraków, 1889. S. 170
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 212.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.