Буркі
| Буркі лац. Burki | |
| Дата заснаваньня: | перад 1686 годам[a] |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Брагінскі |
| Сельсавет: | Буркоўскі |
| Насельніцтва: | 313[2] чал. (2023) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2344 |
| СААТА: | 3203846016 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′31″ пн. ш. 30°10′39″ у. д. / 51.80861° пн. ш. 30.1775° у. д.Каардынаты: 51°48′31″ пн. ш. 30°10′39″ у. д. / 51.80861° пн. ш. 30.1775° у. д. |
Буркі на мапе Беларусі ± Буркі | |
Буркі́[3] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, зьяўляецца цэнтрам Буркоўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 чэрвеня 1687 году хутар Буркі названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым, ад лістападу 1686 да самых «świątek zielonych» у 1687 годзе, пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут у 8 дварах (×6 — каля 48 жыхароў) разьмясьціліся 8 казакоў і 6 коней на пакорм. Хутарцоў прымусілі справіць 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі[b] дзёгцю, зь іх выбралі здору, алею, за гарэлку, за хусты палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, агулам на 100 злотых, яшчэ ўзялі легуміны[c] 14 вёдраў, аўса 198 вёдраў, солі на 2 зл., 15 вепрукоў кормленых, 20 падсьвінкаў, 1 вала, 70 кур, агулам на 12 злотых[4].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» хутар Буркі паказаны ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[5]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[6].
На 1754 год з 13 двароў (каля 78 жыхароў) хутара Буркі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 2 злотых і паўгроша, «na milicję»[d] 8 злотых і 2 грошы[7]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Бурках адпаведна 8, 3 і 4 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу[8]. Магмыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасьць габрэяў пры хутары.
У матэрыялах візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 году, што да царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Брагіне, хутар Буркі, што месьціўся за мілю ад царквы за пераправай праз балота, налічваў 16 гаспадароў альбо дымоў (каля 96 жыхароў)[9].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Бурки – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. – у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[10]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што хутары Буркі, Бакуны, Маскі, Ляшчуны, Еўлашы і іншыя добры належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[11].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Буркі ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[12].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 71
- ^ Буркоўскі сельсавет.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 154
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 283 – 285
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 711
- ^ Візыты Чарнобыльскага дэканату 1785 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. І. Спр. 2477. А. 70адв., 72адв.
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанк хадайніцтваа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. ë Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. C. 71