Вялікі Лес (Брагінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі Лес
трансьліт. Vialiki Lies
Дата заснаваньня: перад 1641 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Насельніцтва:
  • 0 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247635
СААТА: 3203846020
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′7″ пн. ш. 30°10′34″ у. д. / 51.90194° пн. ш. 30.17611° у. д. / 51.90194; 30.17611Каардынаты: 51°54′7″ пн. ш. 30°10′34″ у. д. / 51.90194° пн. ш. 30.17611° у. д. / 51.90194; 30.17611
Вялікі Лес на мапе Беларусі ±
Вялікі Лес
Вялікі Лес
Вялікі Лес
Вялікі Лес
Вялікі Лес
Вялікі Лес

Вялі́кі Лес[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Да астатняга часу Вялікі Лес уваходзіў у склад Буркоўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Урывак з тэксту «darowizny Brahinia» пані Крысьціны з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай 1641 г.

Сяло Вялікі Лес вядомае з тэксту «darowizny Brahinia» князю Ярэмію Міхалу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму ад пані Крысьціны, дачкі князёў Адама і Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, Даніловічавай, датаванай 20-м ліпеня 1641 году[a][3]. Гэтае сяло Брагінскага маёнтку было памежным зь сялом Лаханю Астраглядавіцкіх добраў пана Мікалая Абрагамовіча. Адміністрацыйна належала да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.

Наступная зьвестка пра wieś Wielki Las той часткі Брагінскіх добраў, якую трымаў пан Чэрскі, сустрэтая ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету 1683 года. Якая сума выплачвалася зь яе 5 дымоў ня ўказана[4].

Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Вялікі Лес — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[5]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[6].

На 1754 год з 13 двароў (×6 — прыблізна 78 жыхароў) хутару Вялікі Лес Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 2 злотых і паўгроша, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 8 злотых і 2 грошы[7]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Герб Равіч паноў Ракіцкіх.
Вялікі Лес і Рыжкаў у сялецкай мэтрыцы 1764 г.
Хутар Вялікі Лес у эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

10 ліпеня 1764 году ў мэтрычнай кнізе царквы Сялецкага базыльянскага манастыра было ахрышчанае немаўля імем Іван, сын Пятра і Параскевы Казлёнкаў з Рыжкава, а кумамі выступілі Хведар Бардак[b] і Пелагія Бандарова зь Вялікага Лесу[8].

Хутар Вялікі Лес згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі Лес і Бардакі на мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г. з наступнымі ўдакладненьнямі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вялікі Лес у складзе Рэчыцкай акругі апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёска Вялікі Лес, хутары Рыжкаў, Бандары, Унігаўка, Пажаркі, вёска Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному», былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[10].

На 1816 годзе ў вёсцы Вялікі Лес было 17 двароў, у якіх пражывала 29 душ мужчынскага і 39 душ жаночага полу[11]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 43 жыхары вёскі Вялікі Лес былі прыхаджанамі Брагінскай Сьвята-Мікалаеўскай царквы[12].

У парэформавы пэрыяд Вялікі Лес – у Мікуліцкай воласьці. Згодна зь ведамасьцю Мікуліцкай Богаяўленскай царквы 1875 году, вёска Вялікі Лес, у якой было 10 двароў, 40 душ мужчынскага і 28 жаночага полу верных, належала да яе прыходу[13].

Згодна зь перапісам 1897 году, у паселішчы налічвалася 19 двароў, 124 жыхары[2]. У ведамасьці Мікуліцкай царквы за 1903 год у Вялікім Лесе засьведчаная наяўнасьць 16 і 3/4 двара, у якіх жылі 67 асобаў мужчынскага і 66 жаночага полу верных[14]. На 1909 год у даведніку «Список населённых мест Минской губернии» згаданая вёска Лес Вялікі з 49[c] дварамі і 144 жыхарамі, якая месьцілася за 5 вёрст ад сяла Мікулічаў, цэнтру воласьці[15].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вялікі Лес у складзе Мікуліцкай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы" гетмана Паўла Скарападзкага[16].

Вялікі Лес на мапе 1924-26 гг. Побач замест Бардакоў — Байдакі.

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Вялікім лесе было 15 двароў з 75 жыхарамі. У чэрвені 1943 году акупанты спалілі вёску, загубіўшы 11 чалавек[17]. 12 вяскоўцаў загінулі і прапалі бязь вестак на франтах[18].

1 сьнежня 2009 году вёска Вялікі Лес перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[19].

На 2021 год тут жыхароў няма[20].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 12 чалавек
  • 2004 год — 4 чалавекі
  • 2010 год — 2 чалавекі

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. ^ Запіс прозьвішча тут выкананы надта мудрагеліста, але ў інвэнтары 1721 г. названы ўрочнік Хвеська Бардак з суседняга зь Вялікім Лесам хутару Лаханія (Бардакі)
  3. ^ Магчыма, не 49, а 19 двароў. У гэтым выданьні нярэдкія недакладнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 75
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 74–75
  3. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
  4. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 490
  5. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
  6. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  7. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  8. ^ НГАБ у Менску. Ф. 3421. Воп. 1. Спр.1а. А. 42адв.
  9. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  10. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  11. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брагінскага р-на (далей: Памяць). — Менск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 727
  12. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 673
  13. ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 160адв.; Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
  14. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41139. А. 202адв.
  15. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 113
  16. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  17. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 321
  18. ^ Памяць. — С. 498
  19. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
  20. ^ Зьвесткі аб колькасьці насельніцтва Буркоўскага сельсавету.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0