Падкаморы
Падкамо́ры (па-польску: podkomorzy ад лац. subcamerarius) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, судзьдзя, які займаўся пытаньнямі разьмежаваньня ўладаньняў. Пасада заснаваная ў XIV ст. і была даволі прэстыжнай (сярод славутых шляхецкіх родаў былі прадстаўнікі Сабескіх і Храпавіцкіх).
Падкаморы быў ураднікам падкаморскага суда, абаронцам бедных удоваў і сірот са шляхецкага стану, удзельнічаў у земскім судзе (толькі ў Вялікай Польшчы да канца XV — пачатку XVI стст.).
Падкаморы надворны быў ураднікам дворскім(pl), адказны за сядзібу манарха. Кіраваў службай гувэрнанцкай і дваранамі, прызначанымі для абслугоўваньня караля. У прыдворнай герархіі быў пасьля надворнага маршалка. Дапамагаў каралю падчас сэсіяў Сойму, у судзе, падчас падарожжаў і ваенных дзеяньняў. Галоўны межавы судзьдзя, які займаўся пытаньнямі размежаваньня валадарстваў (па спрэчках аб межах маёнткаў). Уваходзіў у кола асоб, якія адказвалі за бясьпеку першай асобы дзяржавы.
Існавалі два надворных падкаморыя (каронны і літоўскі), апошнімі ў розны час былі Рыгор Хадкевіч і Януш Радзівіл.
У 1763 року падчас судовых рэформаў Кацярыны II пасада падкаморыя была адноўлена ва Ўкраіне, яе займалі дваране — сынонім «камэргер».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Учебник Московского Государственного Университета, Том I (Чехия, Польша, Болгария)
- «Этимологический русскоязычный словарь», Макс Фасмер (изд. пер. О. Н. Трубачёв), г. Москва, 1964—1973 гг. (т. 1-4);
- «Новый толково-словообразовательный словарь русского языка», Т. Ф. Ефремова, изд. «Русский язык», г. Москва, 2000 г.