Уваравіцкі раён
Выгляд
Ува́равіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1926—1962 гадах. Утвораны 8 сьнежня 1926 году ў Гомельскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году ў Гомельскай вобласьці. Цэнтар — гарадзкі пасёлак Уваравічы. Падзяляўся на 39 сельсаветаў. 30 сьнежня 1927 году ў выніку ўзбуйненьня зацьверджаны 21 сельсавет. 24 жніўня 1950 году на тэрыторыі раёну створаны рабочы пасёлак Бальшавік. 14 красавіка 1962 году раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Буда-Кашалёўскі і Гомельскі раёны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6 С. 156
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 560
|