Томаш Пэкгарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Томаш Пэкгарт
Томаш Пэкгарт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1989 (29 гадоў)
Сушыцэ, Чэхаславаччына
Рост 195 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гапаэль Бээршэба
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2008
2008
2010—2011
2011
2011—2014
2014—2015
2015—2017
2017—
Тотэнгэм Готспур
Саўтгэмптан
Славія
Баўміт
Спарта
Нюрнбэрг
Інгальштат-04
АЕК Атэны
Гапаэль Бээршэба
0 (0)
9 (1)
13 (2)
29 (15)
9 (7)
88 (11)
17 (0)
40 (12)
4 (2)
Зборныя
2010— Чэхія 19 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 траўня 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
28 жніўня 2014.

Томаш Пэкгарт (па-чэску: Tomáš Pekhart; нарадзіўся 26 траўня 1989 году, Сушыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік клюбу «Гапаэль Бээршэба» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнец гораду Сушыцэ, Пэкгарт навучаўся футболу ў школе гарадзкой каманды «Сушыцэ», а таксама выступаў за клюб «Клатавы». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію праскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 году. Летам 2006 году ён адправіўся ў Ангельшчыну на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнгэм Готспур»[1]. За каманду акадэміі Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзэрвовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў з ладу. Адзін зь ягоных галоў стаў пераможным ў матчы супраць «Лянсу» ў лістападзе 2006 году.

У жніўні 2008 году Пэкгарт падпісаў кантракт з «Саўтгэмптанам», клюбам з Футбольнай лігі Ангельшчыны. Паводле гэтай дамовы, аднак, гулец выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 году[2]. 14 верасьня 2008 году Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгэмптану», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз», які ягоная каманда прайграла зь лікам 4:1[3]. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсўіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпораў» ён вярнуўся ў студзені 2009 году й зноўку на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клюб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы зь ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфэрнага вакна[4].

12 студзеня 2010 году клюб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход гульца, не выдавалася[5]. Праз паўгоду Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.

З 1 ліпеня 2011 году Томаш зьяўляўся гульцом нямецкага клюбу «Нюрнбэрг»[6]. 28 жніўня 2014 году гулец падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Інгальштат-04», які выступае ў Бундэсьлізе 2[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 траўня ў гульні супраць зборнай Турэччыны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]