Перайсьці да зьместу

Томаш Сівак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Сівак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 верасьня 1983(1983-09-15)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002 Дынама ЧБ 31 (1)
2002—2003 Спарта Прага 25 (1)
2003 Дынама ЧБ 33 (1)
2004—2006 Спарта Прага 70 (3)
2007—2008 Удынэзэ 23 (1)
2008 Спарта Прага 25 (1)
2008—2015 Бэшыкташ 158 (16)
2015—2017 Бурсаспор 42 (2)
2017—2019 Макабі Пэтах-Тыква 57 (4)
2019—2020 Дынама ЧБ 19 (1)
Зборныя
2000—2001 Чэхія (да 17)[d] 8 (0)
2002—2005 Чэхія (да 21)[d] 14 (2)
2003 Чэхія (да 20)[d] 10 (2)
2005—2017 Чэхія 64 (5)

Томаш Сівак (па-чэску: Tomáš Sivok; нар. 15 верасьня 1983 году, Пэльгржымаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Мае досьвед выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Выхаванец футбольных школаў клюбаў «Слован» Камяніца-над-Ліпай і «Дынама» Чэске-Будзеёвіцы. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2000 годзе ў клюбе «Дынама», у 2002 годзе перайшоў у праскі клюб «Спарта», у складзе якога пасьля двойчы перамагаў у чэмпіянаце Чэхіі й тройчы ў Кубку Чэхіі. У 2003 годзе, на правах арэнды, ненадоўга вярнуўся ў «Дынама», аднак, ужо з 2004 году зноў гуляў за «Спарту», а ў верасьні 2005 году стаў ейным капітанам. У студзені 2007 году перайшоў у італьянскі «Ўдынэзэ», падпісаўшы кантракт на 4,5 года, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра. Аднак, ужо праз год, у студзені 2008 году, на правах арэнды, зноўку вярнуўся ў «Спарту», а ў траўні 2008 году ягоны трансфэр выкупіў стамбульскі «Бэшыкташ».

У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 3 верасьня 2005 году ў матчы супраць зборнай Румыніі.

«Спарта»:

«Бэшыкташ»:

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Томаш абраўся шлюбам зь Міхаэлай Шахловай 9 сакавіка 2009 году ў Стамбуле[4]. Пара мае аднаго дзіцяці, якога клічуць Андрэ Томаш[5].

  1. Tomás Sivok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Tomáš Sivok // FBref (анг.)
  3. TOMAS SIVOK // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. «Sivok'tan en güzel imza». ligtv.com.tr.
  5. «Sivok Baba Oldu». bjk.com.tr.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]