Томаш Росіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Росіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1980(1980-10-04)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001
2001—2006
2006—2016
2016—2017
Спарта Прага
Барусія Дортмунд
Арсэнал
Спарта Прага
41 (8)
149 (20)
170 (19)
12 (1)
Зборныя
2000—2016 Чэхія 105 (23)

То́маш Ро́сіцкі (па-чэску: Tomáš Rosický; нарадзіўся 4 кастрычніка 1980 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Чэхіі. Дзякуючы добрай тэхніцы валоданьня мячом атрымаў мянушку «Маленькі Моцарт». Вядомы працаздольнасьцю й уменьнем аддаваць дакладныя й вострыя перадачы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у дзіцячай камандзе клюбу «ČKD Kompresory Praha», праз два гады перайшоў у школу праскай «Спарты». «Спарта» цікавілася ягоным старэйшым братам Іржы Росіцкім, і іхны бацька настаяў, каб Томаша таксама ўзялі ў каманду. У 1998 годзе дэбютаваў у дарослай камандзе «Спарты». У складзе «Спарты» ён тройчы станавіўся чэмпіёнам Чэхіі й стаў самым маладым уладальнікам тытула «Найлепшы гулец году ў Чэхіі».

У 2001 годзе Росіцкі перайшоў у дортмундзкую «Барусію», дзе гуляў значную ролю ў паўабароне стаўшы адным зь лідэраў клюбу.

23 траўня 2006 году Росіцкі падпісаў доўгатэрміновы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам». Сума трансфэру не выдавалася. У новым клюбе Томаш атрымаў 7 нумар, які да яго меў француз Рабэр Пірэс, замест якога ён і быў набыты.

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у 2000 годзе ва ўзросьце 19 гадоў у матчы з камандай Ірляндыі. Гуляў за Чэхію на чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў, на ЧЭ-2004 дайшоў ў ейным складзе да паўфіналу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спарта»:

«Барусія» Дортмунд:

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Tomás Rosicky // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б в Tomáš Rosický // FBref.com (мн.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]