Уладзімер Дарыда
| Уладзімер Дарыда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 жніўня 1990[1][2][3] (35 гадоў)
| |
| Рост | 170 см | |
| Вага | 60 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Градэц Кралавэ | |
| Нумар | 16 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2013 | Вікторыя Пльзень | 61 (11) |
| 2011 | → Банік Сокалаў[d] | 13 (5) |
| 2013—2015 | Фрайбург | 53 (9) |
| 2015—2022 | Гэрта | 170 (13) |
| 2018—2019 | → Гэрта II[d] | 2 (0) |
| 2023—2025 | Арыс Тэсалёнікі | 83 (8) |
| 2025— | Градэц Кралавэ | 17 (6) |
| Зборныя | ||
| 2011 | Чэхія (да 20)[d] | 1 (1) |
| 2011—2012 | Чэхія (да 21)[d] | 5 (2) |
| 2012—2021 | Чэхія | 76 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладзімер Дарыда (па-чэску: Vladimír Darida; нар. 8 жніўня 1990 году, Сокалаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Градэц Кралавэ» і колішні гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уладзімер зьяўляецца выхаванцам клюбу «Вікторыя» (Пльзень), пасьля сэзоннай арэнды ў «Баніку» з Сокалава вярнуўся ў родны клюб. 16 лютага 2012 году забіў свой першы гол у Лізе Эўропы нямецкаму клюбу «Шальке-04», матч скончыўся зь лікам 1:1. Улетку 2013 году дапоўніў шэрагі нямецкага клюбу «Фрайбург», які пасьля пасьпяховага сэзону страціў некалькі сваіх лідэраў. Доўгі час быў футбалістам «Гэрты». Дарыда падпісаў кантракт з «Арысам» у сьнежні 2022 году[4], 23 траўня 2025 году прыяднаўся да «Градэц Кралавэ» паводле ўмоваў аднагадовага кантракту[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 траўня 2012 году было абвешчана, што Дарыда будзе ўключаны ў склад нацыянальнай зборнай Чэхіі на чэмпіянат Эўропы 2012 году, як замену атрымаўшаму траўму абаронцы Даніеля Пудзілу[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вікторыя»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2011, 2013
- Уладальнік кубка Чэхіі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Чэхіі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vladimír Darida // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Vladimír Darida // FBref (анг.)
- 1 2 Darida, Vladimír, 1990- // рэгіянальная база зьвестак Пльзенскай мескай бібліятэкі (чэс.)
- ↑ бPovrzeno. Darida do Arisu». Sport.cz.
- ↑ «Darida se po 12 letech vrací do Česka, posílil Hradec Králové». Mladá fronta Dnes.
- ↑ Darida brought into Czech squad. espnfc.com