Перайсьці да зьместу

Яраслаў Плашыл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Плашыл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1982(1982-01-05)[1][2][3][…] (44 гады)
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000 Градэц Кралавэ 4 (0)
2000—2007 Манака 120 (5)
2002—2003 → Крэтэй-Люсытэно 14 (0)
2007—2009 Асасуна 66 (8)
2009—2019 Бардо 290 (15)
2013—2014 → Катанія 28 (1)
Зборныя
1999 Чэхія (да 17)[d] 2 (1)
2004—2016 Чэхія 103 (7)

Яраслаў Плашыл (па-чэску: Jaroslav Plašil; нар. 5 студзеня 1982 году, Опачна, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца й былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Добра вядомы першы за ўсё па выступах за францускі клюб «Манака». Зьяўляўся капітанам клюбу «Бардо».

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Градэц Кралавэ». Прафэсійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клюбе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу ня здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Крэтэй» з аднайменнага прыгараду Парыжу. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды й наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.

У 2007 годзе заключыў чатырохгадовы кантракт з памплёнской «Асасунай»[5]. У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансфэру склала 3 млн эўра[6].

З 1997 году выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 31 сакавіка 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі, а першы гол забіў 2 чэрвеня 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі. Браў удзел у фінальных турнірах чэмпіянату Эўропы 2004 году й чэмпіянату сьвету 2006 году. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 і 2012 гадоў.

«Бардо»:

Чэхія:

  1. 1 2 Jaroslav Plasil // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Jaroslav Plašil // FBref (анг.)
  3. ↑ JAROSLAV PLASIL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ↑ Plašil, Jaroslav, 1982- // regional database of the Municipal Library of Hradec Kralove
  5. ↑ Jaroslav Plasil jugará en Osasuna las próximas cuatro temporadas. osasuna.es
  6. ↑ Jaroslav Plasil entscheidet sich pro Bordeaux. goal.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]