Пэтар Ірачак
Пэтар Ірачак | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 | Банік Сокалаў[d] | 40 (2) |
2008—2012 | Вікторыя Пльзень | 100 (11) |
2012 | Вольфсбург | 13 (2) |
2012—2015 | Гамбург | 41 (2) |
2015—2017 | Спарта Прага | 18 (0) |
2016—2017 | → Ябланец | 18 (1) |
2017—2021 | Зьлін | 103 (6) |
2021—2022 | Просьцеёў[d] | 27 (0) |
Зборныя | ||
2011—2014 | Чэхія | 28 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пэ́тар І́рачак (па-чэску: Petr Jiráček; нар. 2 сакавіка 1986 году, Тухаржыцэ, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’ера Пэтра пачалася ў моладзевай камандзе клюбу «Сокал» зь ягонага роднага гораду. Затым Ірачак стаў гульцом «Баніку» з Сакалова. Двойчы клюб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» й у «Славію». За моладзевы склад «Баніку» Пэтар выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў гульцом «Вікторыі» з Пльзені, у ейным складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.
«Вольфсбург»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку 2012 году гульца набыў нямецкі «Вольфсбург»[5], у складзе «ваўкоў» Ірачак дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18 туру супраць «Кёльну». Пэтар выйшаў у стартавым складзе й на 80-й хвіліне саступіў месца Жозуэ. 10 лютага Ірачак упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбургу».
«Гамбург»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 2012 году перабраўся ў іншы нямецкі клюб «Гамбург».
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нацыянальнай зборнай Чэхіі Пэтар дэбютаваў 3 верасьня 2011 году ў адборачным матчы на чэмпіянат Эўропы супраць зборнай Шатляндыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Вікторыя»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2011
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Чэхіі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Petr Jirácek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д Petr Jiráček // FBref (мн.)
- ^ а б в Petr Jiracek // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Petr Jiracek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Чешский полузащитник Йирачек согласовал контракт с «Вольфсбургом». championat.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце championat.com
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Статыстыка на сайце National Football Teams