Лукаш Масапуст
Лукаш Масапуст | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 1993[1][2] (32 гады) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Слован Лібэрац | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 | Высачына Іглава | 55 (7) |
2015—2018 | Ябланец | 94 (14) |
2019—2025 | Славія Прага | 126 (14) |
2025 | → Слован Лібэрац | 8 (1) |
2025— | Слован Лібэрац | 0 (0) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Чэхія (да 20)[d] | 3 (0) |
2013—2015 | Чэхія (да 21)[d] | 2 (0) |
2018— | Чэхія | 34 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лукаш Масапуст (па-чэску: Lukáš Masopust; нар. 12 лютага 1993 году) — чэскі футбаліст, правы паўабаронца і абаронца клюбу «Слован» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гадаваўся як футбаліст у родным мястэчку. У наступным далучыўся да акадэміі «Высачыны»[3]. У 2012 годзе галоўны трэнэр клюбу Францішак Комняцкі выцягнуў футбаліста да асноўнай каманды, дзе Масапуст дэбютаваў у складзе дружыны ў матчы супраць «Славіі». У 2014 годзе Масапуст узгадніў працоўную ўгоду зь «Ябланцам», якая прадугледжвала супрацу да 1 ліпеня 2018 году. Дэбютаваў за ябланцкі клюб 20 лютага 2015 году ў матчы супраць «Славацка». 18 сьнежня 2018 году праская «Славія» абвесьціла аб падпісаньні дамовы на тры з паловай гады з Масапустам[3]. 22 траўня 2019 году Масапуст забіў другі гол «Славіі» ў матчы супраць «Баніка» ў фінале Кубка Чэхіі[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай Чэхіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Кітаю, які ладзіўся 26 сакавіка 2018 году. У 2021 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Чэхіі на чэмпіянат Эўропы 2020 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Славія»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2019, 2021, 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Lukas Masopust // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Lukáš Masopust // FBref (мн.)
- ^ а б «Slavii posílí Masopust se Ševčíkem». FK Slavia.
- ^ «FC Baník Ostrava 0:2 SK Slavia Praha». iROZHLAS
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball