Тэадор Гэбрэ Сэласіе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэадор Гэбрэ Сэласіе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сьнежня 1986(1986-12-24)[1][2][3][…] (37 гадоў)
Рост 181 см
Вага 71 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2005
2007—2008
2008—2012
2012—2021
2021—2023
Высачына
Велке-Мэзыржычы (арэнда)
Славія Прага
Слован Лібэрац
Вэрдэр
Слован Лібэрац
18 (2)
8 (0)
11 (0)
97 (8)
273 (23)
46 (1)
Зборныя
2011—2019 Чэхія 54 (3)

Тэадор Гэбрэ Сэласіе (па-чэску: Theodor Gebre Selassie; нарадзіўся 24 сьнежня 1986 году, Тршэбіч, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст этыёпскага паходжаньня, абаронца. Прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мэзыржычы, у аднайменным клюбе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Іглаву, дзе працягнуў футбольнае навучаньне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мэзыржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сэзонаў выступаў у другой чэскай лізе.

«Славія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Восеньню 2007 году Гэбрэ Сэласіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з праскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сэзона 2007—2008 гадоў разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Слован»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку восені 2008 году Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасьня, у гульні супраць праскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада ў матчы супраць «Млады Болеслаў» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Словану». У сэзоне 2011—2012 гадоў Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі.

«Вэрдэр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўдалага выступу на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ў склазе зборнай Гэбрэ Сэласіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вэрдэрам», склаўшы з брэмэнскім клюбам чатырохгадовы кантракт[5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні 2011 году быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Пэру (0:0). 29 траўня 2012 году Тэадор трапіў у канчатковы сьпіс гульцоў, якія паехалі ў складзе чэскай зборнай на чэмпіянат Эўропы 2012 году[6].

Гэбрэ Сэласіе зьяўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Славія»:

«Слован»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька, Хамола Гэбрэ Сэласіе, прыехаў у Чэхаславаччыну з Этыёпіі працаваць лекарам яшчэ падчас камуністычнага панаваньня. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна зьяўляецца этнічнай чэшкай[7]. У Тэадора таксама ёсьць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболе[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]