Ян Лаштуўка
| Ян Лаштуўка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 ліпеня 1982[1][2] (44 гады) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2000 | Карвіна | 3 (0) |
| 2000—2004 | Банік Острава | 79 (0) |
| 2004—2009 | Шахтар Данецк | 37 (0) |
| 2006—2007 | → Фулгэм | 8 (0) |
| 2007—2008 | → Бохум | 25 (0) |
| 2008—2009 | → Ўэст Гэм Юнайтэд | 0 (0) |
| 2009—2016 | Дніпро | 103 (0) |
| 2016—2017 | Карвіна | 29 (0) |
| 2017 | Славія Прага | 15 (0) |
| 2018—2023 | Банік Острава | 152 (0) |
| Зборныя | ||
| 1999—2000 | Чэхія (да 17)[d] | 10 (0) |
| 2002 | Чэхія (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2002—2003 | Чэхія (да 21)[d] | 17 (0) |
| 2011—2013 | Чэхія | 3 (0) |
Ян Ла́штуўка (па-чэску: Jan Laštůvka; нар. 7 ліпеня 1982, Гавіржаў, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, брамнік. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за чэскія клюбы «Карвіна» й «Банік», зь якім атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Чэхіі 2003—2004 гадоў. Наступным крокам ягонай кар’еры стала трапленьне ў склад украінскага топ-клюбу «Шахтар». У новай камандзе Ян згудяў некалькі матчаў у Лігі чэмпіёнаў і Кубку УЭФА. 31 жніўня 2006 году на правахарэнда Ян перайшоў у склад ангельскага клюбу «Фулгэм», незадоўга да закрыцьця трансфэрнага вакна. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 2 сьнежня 2006 году ў матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», якая скончылася перамогай зь лікам 2:0.
Наступны сэзон ян зноўку правёў у арэндзе, на гэты раз у нямецкім «Бохуме», які спрабаваў замяніць пакінулага клюб Яраслава Дробнага[3]. 3 жніўня 2008 году Лаштуўка перабраўся ў ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» на гадавую арэнду[4]. Дэбют чэскага брамніка адбыўся 23 верасьня ў розыгрышу на Кубак ангельскай лігі, дзе «Ўэст Гэм Юнайтэд» сустракаўся супраць «Ўотфарда»[5].
4 жніўня 2009 году Лаштуўка падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім клюбам «Дняпро» з Днепрапятроўску за 3 млн эўра[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лаштуўка быў упершыню прызваны ў каманду зборнай Чэхіі ў траўні 2010 году[7]. Дэбютаваў на матчы на стадыёне «Гэмпдэн Парк» супраць зборнай Шатляндыі ў рамках адборачнага матчу да чэмпіянату Эўропы 2012 году 3 верасьня 2011 году[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Банік»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2004
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2005, 2006
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jan Laštůvka // FBref (анг.)
- ↑ Jan Lastuvka // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Bochum verpflichtet Mieciel». kicker.de
- ↑ «Lastuvka joins West Ham on loan». BBC Sport.
- ↑ «Watford 1–0 West Ham». BBC Sport.
- ↑ Лаштувка ушёл в «Днепр». Афіцыйны сайт ФК «Шахтар».
- ↑ «Nomination for the USA». ČMFS
- ↑ Scotland 2–2 Czech Republic. BBC News.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Дняпро»
- Статыстыка на сайце soccerbase.com
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Чэхіі
- Футбалісты клюбу «Банік» Острава
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Данецк
- Футбалісты клюбу «Фулгэм» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Бохум»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Дніпро
- Футбалісты клюбу «Славія» Прага
- Футбалісты зборнай Чэхіі
- Чэскія футбалісты