Перайсьці да зьместу

Мілан Пэтржэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілан Пэтржэла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1983(1983-06-19)[1][2][3] (43 гады)
Рост 171 см
Вага 63 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славацка
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003 Дрновіцэ 5 (0)
2003—2006 Славацка 70 (3)
2006—2007 Спарта Прага 1 (0)
2006—2007 Ябланэц 24 (1)
2007—2012 Вікторыя Пльзень 118 (22)
2012—2013 Аўгсбург 12 (0)
2013—2019 Вікторыя Пльзень 147 (17)
2019—2025 Славацка 157 (17)
2025 Вікторыя Жыжкаў[d] 14 (2)
2025— Славацка 12 (0)
Зборныя
2003 Чэхія (да 20)[d] 6 (0)
2004—2005 Чэхія (да 21)[d] 14 (0)
2010—2016 Чэхія 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2025.

Мілан Пэтржэла (па-чэску: Milan Petržela; нар. 19 чэрвеня 1983 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Славацка» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Мілан зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дрновіцэ». У 2003—2006 гадох выступаў за клюб «Славацка». У 2006 годзе перайшоў у праскую «Спарту» й адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», зь якім дайшоў да фіналу Кубка Чэхіі. У сэзоне 2007—2008 гадоў Пэтржэла правёў за «Спарту» толькі адзін матч й па заканчэньні сэзону расстаўся з камандай, стаўшы гульцом клюбу «Вікторыя» з Пльзені. У сэзоне 2009—2010 гадоў Мілан Пэтржэла зноўку гуляў у фінале Кубка Чэхіі й спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сэзоне паўабаронца у складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі. 4 ліпеня 2012 году Пэтржэла падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург»[4]. Пасьля няўдалага сэзону ў табары клюбу «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю».

За нацыянальную зборную Чэхіі Пэтржэла дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 году ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выезьдзе супраць зборнай Шатляндыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы.

«Вікторыя»:

«Славацка»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]