Перайсьці да зьместу

Сялец (Бярозаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 12:49, 9 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сялец
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Сялецкі
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225242
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′13″ пн. ш. 24°51′56″ у. д. / 52.58694° пн. ш. 24.86556° у. д. / 52.58694; 24.86556Каардынаты: 52°35′13″ пн. ш. 24°51′56″ у. д. / 52.58694° пн. ш. 24.86556° у. д. / 52.58694; 24.86556
Сялец на мапе Беларусі
Сялец
Сялец
Сялец
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сяле́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Башта пры яе ўтоку ў Ясельду. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад Бярозы.

Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397. З 1471 тут дзейнічаў касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, габрэйскі малітоўны дом, школа, лякарня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1830 — 468 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 176, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 286, жабракоў 2[2]; 1878 — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 — 997 чал.[4]

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Сьвятога Аляксея (1912)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (1865—1870)
  • Могілкі старыя каталіцкія. Капліца Сьвятога Лаўрэнція

Страчаная спадчына

  • Царква вуніяцкая

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Крыніцы

  1. ^ Госкартгеоцентр
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  3. ^ Sielec (22) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 529.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  5. ^ Мікалай Пейган. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага // «Маяк», 30 сьнежня 2009.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сялец (Бярозаўскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў