Памплёна
| Памплёна | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Навара | ||||
| Правінцыя | Навара | ||||
| Дата заснаваньня | 74 да н. э.[1][2] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Pamplona[d] | Enrique Maya Miranda[d], Joseba Asirón[d], Enrique Maya Miranda[d][3], Іаланда Барсіна[d], Cristina Ibarrola[d] і Joseba Asirón[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 23,55 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 446 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 42°49′06″ пн. ш. 1°38′39″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 198 491 чал. (2009) | ||||
| Афіцыйная мова | гішпанская мова і басконская мова | ||||
| Этнахаронімы | pamplonés, Iruindar, pamplonesa, pamplonès і pamplonesa | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 948 | ||||
| Паштовы індэкс | 31001–31016 | ||||
| Нумарны знак | NA | ||||
| Сайт | pamplona.net | ||||
| Памплёна на мапе Гішпаніі Памплёна | |||||
Памплёна (па-басконску: Iruña, па-гішпанску: Pamplona) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Арга, сталіца Аўтаномнае Супольнасьці й правінцыі Навара. Горад зьяўляецца аднім з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагону). Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе камаркі Куэнка-дэ-Памплёна. Найбольш вядомае сьвята ў Памплёне — Сан-Фэрміна, які праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Памплёна была заснавана ў 70-я гады да н. э. рымскім палкаводцам Гнэем Помпэем (адкуль і паходзіць назва гораду); як мяркуецца, на месцы Памплёны да гэтага часу існавала невялікае басконскае паселішча. У 446 годзе горад быў заняты вэстготамі, затым, у сярэдзіне VI стагодзьдзя, — франкамі. У VIII стагодзьдзі Памплёна стала сталіцай незалежнага каралеўства Навара.
З 738 году Памплёна знаходзілася пад панаваньнем маўраў, — да таго часу, пакуль не была адваяваная франскім каралём Карлам Вялікім, якія склаў зьвяз з баскамі. З тых часоў Памплёна шмат разоў пераходзіла з рук у рукі, пакуль ў 1512 годзе не ўвайшла канчаткова ў склад Гішпанскага каралеўства. Росквіт Памплёны прыйшоўся на XI стагодзьдзе, калі горад прымаў паломнікаў, якія накіроўваліся ў Сант’яга-дэ-Кампастэлі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- гатычная катэдра (1397, канчаткова завершаны ў 1527), цяпер Музэй рэлігійнага мастацтва
- сярэднявечныя цытадэль і царква Сан-Сатурніна
- каралеўскі палац (сярэдзіна XIX стагодзьдзя)
- будынак мэрыі ў стылі барока
- парк Таканэра з помнікам герою Навары Гаеру
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Caja Navarra Gran Enciclopedia de Navarra (гішп.) / Caja Navarra — Caja Navarra, 1990. — ISBN 978-84-87120-02-2
- ↑ http://www.enciclopedianavarra.com/?page_id=16184
- ↑ https://www.abc.es/espana/abci-constitucionalismo-recupera-pamplona-enrique-maya-navarra-suma-como-alcalde-201906151839_noticia.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |