Перайсьці да зьместу

Сьпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (9 студзеня 1996 году — 27 лістапада 1996 году) — другі парлямэнт у гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь. У яго складзе працавала 198 дэпутатаў. Старшыня — Сямён Шарэцкі (10 студзеня — 27 лістапада 1996 году).

Склад у 198 дэпутатаў быў сфармаваны ў два этапы выбараў — у траўні і сьнежні 1995 году.

Падчас першапачатковых выбараў (першы тур — 14 траўня 1995 году, другі тур адбыўся 28 траўня) удалося выбраць толькі 119 дэпутатаў, пры гэтым для правамоцнага складу патрабавалася ня менш за 174 (гэта значыць, ня менш як дзьве трэці ад поўнага складу ў 260 чалавек). Не былі выбраныя дэпутаты ў 141 выбарчай акрузе. Такім чынам, Беларусь больш чым на паўгады засталася бязь дзеючага заканадаўчага органа ўлады.

Паўторныя выбары ў два туры былі праведзеныя 29 лістапада і 10 сьнежня 1995 году. Плянавалася ў сакавіку 1996 году правесьці давыбары ў 62 акругах, па якіх дэпутаты не былі абраныя, але гэтая ідэя не знайшла падтрымкі сярод дэпутацкага корпусу.

Рэфэрэндум і роспуск парлямэнту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вярхоўны Савет распушчаны пасьля лістападаўскага рэферэндуму 1996 году. Пры гэтым з часткі яго дэпутатаў, якія падтрымлівалі Аляксандра Лукашэнку, быў сфармаваны першы склад Палаты прадстаўнікоў створанага Нацыянальнага сходу.

У асобах тых дэпутатаў, якія не ўвайшлі ў склад новага органа, Вярхоўны Савет, аднак, працягваў «дзейнічаць» (у прыватнасьці, «зьбіраўся» 11 сакавіка 2013 году). Да восені 1997 году «дзеючымі» лічыліся 88 абраных дэпутатаў, астатнія да гэтага часу ўжо займалі пасады, не сумяшчальныя зь дзейнасьцю ў ім, а двое памерлі. Законнасьць роспуску да цяперашняга моманту ставіцца пад сумнеў некаторымі ўдзельнікамі тых падзеяў.

21 ліпеня 1999 году «дзеючыя» дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня прызначылі яго старшыню Сямёна Шарэцкага в. а. Прэзыдэнта Беларусі. З 1999 году Шарэцкі жыў у Вільні — яго прымалі як кіраўніка легітымнай улады Беларусі і яму была дадзена дзяржаўная ахова. Зь ліпеня 2001 году ён жыве ў ЗША.

  1. Вольга Абрамава
  2. Аляксандар Азарчанкаў*
  3. Уладзімер Александровіч*
  4. Валеры Аляксандраў*
  5. Генадзь Аляксеенка*
  6. Раман Ананьеў*
  7. Міхаіл Анікееў*
  8. Ігар Анушкін
  9. Аляксандар Апалонік
  10. Мікалай Астапковіч
  11. Юры Астапчанка*
  12. Марат Афанасьеў
  13. Анатоль Бабкоў*
  14. Станіслаў Багданкевіч
  15. Міхаіл Бань*
  16. Уладзімер Башарымаў
  17. Іван Баярчук
  18. Мікалай Бекіш*
  19. Уладзімер Белякоў
  20. Барыс Бікінін (Біккінін)*
  21. Аляксандар Біч
  22. Антон Блюднік*
  23. Віктар Бруцкі*
  24. Віктар Бурак*
  25. Мікалай Бусел
  26. Віталь Бусько
  27. Аляксандар Бухвостаў
  28. Мікалай Бялоў*
  29. Віктар Бяльковіч*
  30. Эдуард Вайцэховіч
  31. Аляксандар Валахановіч
  32. Рыгор Вараніцкі*
  33. Міхаіл Варановіч
  34. Уладзімер Варошнін (Варашнін)*
  35. Марыя Вінакурава*
  36. Рыгор Валжанкоў*
  37. Анатоль Волкаў*
  38. Уладзімер Волкаў
  39. Георгій Вронскі*
  40. Станіслаў Гаварушкін*
  41. Віктар Ганчар
  42. Уладзімер Ганчарык
  43. Васіль Гаргун*
  44. Вячаслаў Герасіменка
  45. Мечыслаў Гіруць
  46. Леанід Глухоўскі*
  47. Людміла Гразнова
  48. Віктар Грунтоў
  49. Міхаіл Канстанцінавіч Грушэўскі
  50. Мечыслаў Грыб
  51. Уладзімер Грыгор’еў*
  52. Іван Гукаў*
  53. Аляксандар Дабравольскі
  54. Павал Данейка
  55. Мікалай Дзямідаў
  56. Міхаіл Дмухоўскі
  57. Сямён Домаш
  58. Мікалай Дубовік*
  59. Аляксандар Дубко
  60. Аляксандар Дудко*
  61. Мікалай Дуніч*
  62. Мікалай Дылеўскі
  63. Яўген Енка*
  64. Пётр Жушма*
  65. Анатоль Завадскі
  66. Павал Зайцаў*
  67. Міхаіл Замкавенка
  68. Мікалай Зданчук
  69. Уладзімер Здобнаў
  70. Аляксандар Зінчанка*
  71. Павал Знавец(pl)
  72. Руслан Ігнацішчаў*
  73. Вячаслаў Кажан
  74. Вікенці Казлоўскі
  75. Пётр Калугін*
  76. Сяргей Калякін
  77. Аляксей Камай*
  78. Мікалай Камяк*
  79. Уладзімер Канаплёў*
  80. Іван Канашук*
  81. Аляксандар Капшай
  82. Іван Каратчэня*
  83. Генадзь Карпенка
  84. Мікалай Карпіевіч*
  85. Сяргей Касьцян*
  86. Ігар Катляроў*
  87. Георгі Кашкан*
  88. Вячаслаў Кебіч*
  89. Георгі Кіберман
  90. Іван Кірэеў
  91. Андрэй Клімаў
  92. Аляксандар Козыр*
  93. Анатоль Койда*
  94. Анатоль Красуцкі*
  95. Пятро Краўчанка
  96. Валерый Кругавы*
  97. Валянцін Кручкоў*
  98. Уладзімер Кудзінаў
  99. Анатоль Кузьма*
  100. Юры Кулакоўскі*
  101. Віталь Кулік*
  102. Мікалай Куцко*
  103. Віктар Кучынскі*
  104. Мікалай Лазавік*
  105. Алег Лапкоўскі*
  106. Мікалай Лапуць
  107. Валеры Лектараў*
  108. Станіслаў Леўшык
  109. Валеры Ліпкін*
  110. Іван Літвін
  111. Сямён Ліўшыц*
  112. Васіль Лук'яновіч*
  113. Аркадзь Луновіч*
  114. Вячаслаў Любавіцкі*
  115. Міхаіл Любезны
  116. Анатоль Лябедзька
  117. Алег Ляшчынскі
  118. Леанід Майструк
  119. Анатоль Малафееў*
  120. Анатоль Малахоўскі*
  121. Юры Малумаў*
  122. Тамара Манукова
  123. Кузьма Мельнікаў
  124. Яўген Мікалуцкі*
  125. Валеры Мініч*
  126. Генадзь Міргалоўскі*
  127. Віктар Міхадзюк*
  128. Уладзімер Нісьцюк
  129. Валеры Новак
  130. Уладзімер Навасяд
  131. Новікаў Васіль
  132. Павал Нявесьценка
  133. Збышак Пабяржын*
  134. Леанід Пагарэльскі*
  135. Ёсіф Палачанін*
  136. Аляксандар Панкраценка
  137. Валянцін Папруга
  138. Алег Попчанка
  139. Віктар Пасечнік*
  140. Канстанцін Пачэпка*
  141. Іван Пашкевіч*
  142. Сяргей Пінчук
  143. Уладзімер Плецюхоў*
  144. Рыгор Пракаповіч
  145. Уладзімер Пракошын
  146. Сяргей Прахорчык*
  147. Мікалай Пугачоў
  148. Віктар Пыжык
  149. Леанід Радкевіч
  150. Валянцін Ражко*
  151. Пётр Разынка*
  152. Антон Раманоўскі*
  153. Леанід Рачкоў*
  154. Аляксандар Розганаў (Разганаў)*
  155. Віктар Рудэнка*
  156. Алег Румо*
  157. Фёдар Рускевіч
  158. Іван Рымарчык*
  159. Уладзімер Савічаў
  160. Васіль Саковіч*
  161. Анатоль Салаўёў*
  162. Валянціна Самусева*
  163. Міхаіл Сасонка*
  164. Аляксандар Сьвірыд*
  165. Іван Сьвірыд
  166. Леанід Сечка*
  167. Васіль Скок
  168. Алена Скрыган
  169. Міхаіл Сьнягір*
  170. Вікенці Тарасевіч
  171. Генадзь Усюкевіч
  172. Уладзімер Хадасевіч
  173. Тацьцяна Хадневіч*
  174. Віктар Хоміч
  175. Васіль Хрол*
  176. Марыя Худая*
  177. Ніна Целябук*
  178. Анатоль Цюцюноў*
  179. Генадзь Цярэня
  180. Іван Цярэшка
  181. Віктар Цярэшчанка
  182. Вячаслаў Шаршуноў*
  183. Сямён Шарэцкі
  184. Мікалай Шаўцоў*
  185. Васіль Шлындзікаў
  186. Сяргей Шпакаў*
  187. Аляксандар Шпілеўскі*
  188. Васіль Шулякоўскі
  189. Станіслаў Шушкевіч
  190. Валер Шчукін
  191. Мікалай Шыманскі*
  192. Леанід Юнчык
  193. Васіль Юхімук*
  194. Уладзімер Ягораў*
  195. Аляксандар Якабсон*
  196. Мікалай Якаўчык
  197. Аляксей Яновіч*
Заўвагі
  •  — сталі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў першага скліканьня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]