Перайсьці да зьместу

Анатоль Кузьма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Кузьма
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі I скліканьня
27 лістапада 1996 — 27 лістапада 2000
Дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусі XIII скліканьня
9 студзеня 1996 — 27 лістапада 1996
Дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусі XII скліканьня
1990 — 1995
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 лютага 1940(1940-02-03)[1] (84 гады)
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:

Анато́ль Фамі́ч Кузьма́ (нар. 3 лютага 1940) — беларускі дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету (1990—1996) і Палаты прадстаўнікоў (1996—2000).

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум па спэцыяльнасьці заатэхніка.

Працаваў загадчыкам Нязбодзіцкага вэтэрынарнага ўчастку (1960—1965), дырэктарам Рудаўскага адкормачнага пункту (1965—?), намесьнікам дырэктара племсаўгасу „50 гадоў Кастрычніка“, дырэктарам саўгасу „Вялікасельскі“ Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. З 1988 — зноў на працы ў Рудаўскім адкормачным пункце[2].

У 1990 року абраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XII скліканьня, дзе ўваходзіў у склад Часовай камісіі па прывілеях[3]. 28 траўня 1995 у другім туры пераабраны дэпутатам Вярхоўнага савету XIII скліканьня[4]. 23 студзеня ўвайшоў у склад парлямэнцкай камісіі па экалёгіі і прыродакарыстаньні[5]. Уваходзіў у пралукашэнкаўскую фракцыю „Згода“, падтрымаў неканстытуцыйны рэфэрэндум па зьмене канстытуцыі і з 27 лістапада 1996 року ўвайшоў у склад створанай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[6], дзе зьяўляўся сябрам Камісіі па дзяржаўным будаваньні, мясцовым самакіраваньні і рэгляманце.

Па сканчэньні дэпутацкага тэрміну працаваў старшынём Сьвіслацкага раённага выканаўчага камітэту. На гэтай пасадзе зьдзейсьніў усталяваньне ў мескім парку помніка Сталіну[7][8]. У 2001 року адстаўлены, вярнуўся на пасаду дырэктара Сьвіслацкага адкормачнага пункту[2][4].

  1. ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь (рас.)
  2. ^ а б Бубенчик, Ольга (10 сьнежня 2015) Комсомольская молодёжь трудностей не боялась (рас.). Свіслацкая газетаПраверана 13 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 29 июня 1990 г. №66-XII „Об избрании Временной комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по привилегиям“ (рас.). Валер Леванеўскі (28 сакавіка 2007). Праверана 13 ліпеня 2021 г. Архіўная копія ад 2 верасьня 2019 г.
  4. ^ а б Сьпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасаваньня 28 траўня 1995 году Архіў. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаўПраверана 13 ліпеня 2021 г.
  5. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 23 января 1996 г. №30-XIII „Об избрании Постоянной комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по экологии и природопользованию“ (рас.). Валер Леванеўскі (28 сакавіка 2007). Праверана 13 ліпеня 2021 г. Архіўная копія ад 27 студзеня 2021 г.
  6. ^ О формировании Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. N 819-XIII (рас.) Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ведамасці Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (27 лістапада 1996). Праверана 13 ліпеня 2021 г.
  7. ^ Астраўцоў, Сяргей (24 ліпеня 2001) Старшыня Сьвіслацкага райвыканкаму Анатоль Кузьма, які паставіў помнік Сталіну, пазбаўлены пасады Сёньня на Свабодзе. Радыё „Свабода“Праверана 13 ліпеня 2021 г.
  8. ^ М. Мікалайчык. Дык што там з Кузьмой? // Биржа информации : Общественно-политический еженедельник. — Гродно, Беларусь: 19.07.2001. — № 178.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]