Вольга Абрамава
Вольга Абрамава | |
Дата нараджэньня | 19 верасьня 1953[1][2] (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | лектар, палітык, філёзаф, сацыёляг, палітоляг |
Навуковая сфэра | філязофія[1], сацыялёгія[3], паліталёгія[3] і палітыка[3] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае грамадскае аб'яднанне Яблык[d][1][2][4][…], Рух дэмакратычных рэформ[d][1][4] і Рух дэмакратычных рэформ Беларусі[d][1] |
Узнагароды |
Вольга Міхайлаўна Абрамава (нарадзілася 19 верасьня 1953, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сацыёляг, філёзаф.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1975). Кандыдат філязофскіх навук (1988), тэма дысэртацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладала ў Беларускім тэхналягічным інстытуце (1975-1991) і Менскім радыятэхнічным інстытуце (1991-1995[5]), дацэнт. Дырэктар дасьледчых праграм Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтру «Стратэгія».
У грамадзка-палітычным жыцьці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-х, выступаючы прыхільніцай увядзеньня дзяржаўнага дзьвюхмоўя і актыўнай суперніцай Закону аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га скліканьня. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформаў Беларусі (1991—1994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформаў, старшынёй Беларускага аб’яднаньня «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1996-2000), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парлямэнцка-палітычнае крызы 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У 2000—2004 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня ад Усходняе выбарчае акругі № 106, сябар Сталай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях, дэпутацкай групы «Садзейнічаньне эканамічнаму разьвіцьцю».
У 2004—2008 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, сябар Сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены льготаў.
У 2008 удзельнічала ў парлямэнцкіх выбарах, але не прайшла ў парлямэнт.
Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш за 200 публікацыяў (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына.
Вольга Абрамава ў адказ на пытаньне пра ацэнку палітыкі суседніх дзяржаваў у дачыненьні да Беларусі мяркуе, што Летува, Польшча, Украіна праводзяць палітыку, якая «ў доўгатэрміновым пляне не адпавядае іх нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам»[6].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белорусско-российская интеграция: между симуляцией и реальностью. – ФРГ, 1998 (на нямецкай мове).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) (белар.) — Беласток, Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- ^ а б в Abramava, Vol‘ha Mìchajlaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Bennett B. M. The Last Dictatorship in Europe. Belarus under Lukashenko (анг.) — London: Hurst & Co., 2011. — P. 337. — 358 p. — ISBN 978-1-84904-167-6, 978-0-231-70280-5, 978-0-231-80072-3
- ^ Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заблоцкая, Г. В. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня: 2007. — С. 6.
- ^ пад рэд. Валера Булгакава Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 193. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў 2 скліканьня(недаступная спасылка)
- Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў 3 скліканьня
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Wolha Abramawa» (пол.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
- Нарадзіліся 19 верасьня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты філязофскіх навук
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня