Васіль Хрол
Васіль Хрол | |
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
|
|
---|---|
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001 | |
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
|
|
27 лістапада 1996 — 27 кастрычніка 2008 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 студзеня 1957[1] |
Памёр: | 4 чэрвеня 2020 (63 гады) |
Адукацыя: |
Васіль Хрол (12 студзеня 1957, Грыдзюшкі Малыя, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць — 4 чэрвеня 2020[2]) — беларускі палітык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 12 студзеня 1957 году ў вёсцы Грыдзюшкі Малыя Лужкоўскага сельсавету Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласьці.
Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, інжынэр-канструктар — тэхноляг электронна-вылічальнай апаратуры. Працаваў намесьнікам начальніка цэха Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава, выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру гандлю нерухомасьцю, прэзыдэнтам Беларускай асацыяцыі «Нерухомасьць».
Быў членам Партыі народнай згоды[3]. 10 сьнежня 1995 году абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня па Галадзедаўскай выбарчай акрузе № 223 Менска, быў старшынём Камісіі па прамысловасьці, транспарце, будаўніцтве, энэргетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы. Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканьня[4], быў намесьнікам старшыні Камісіі па пытаньнях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў старшынём Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, быў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы[5]. Таксама быў намесьнікам дзяржаўнага сакратара — сябрам Сталага камітэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 56. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ Умер белорусский политик Василий Хрол (рас.). sputnik.by (4 чэрвеня 2020).
- ^ Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання (рас.). Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Праверана 4 сьнежня 2020 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №495 «Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Хрол Василий Петрович. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня