Перайсьці да зьместу

Юры Малумаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Малумаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы
10 кастрычніка 2003 — 26 жніўня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Леанід Рачкоў
Наступнік: Энвер Барыеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 студзеня 1953

Менск
Адукацыя:

Юры Георгіевіч Малумаў (нар. 26 студзеня 1953 году ў Менску) — беларускі дыплямат.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынэр-будаўнік (1979) ды юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, юрыст (1987).

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995-1996), уваходзіў у склад Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня [1]. 9 лістапада 2000 году прызначаны саветнікам-пасланцам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі [2].

10 кастрычніка 2003 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы [3], хаця яго папярэднік, Леанід Рачкоў, фармальна ня быў адстаўлены яшчэ праз адзін месяц. Толькі 6 траўня 2004 году Юры Малумаў быў фармальна адстаўлены з пасады саветніка-пасланца ў амбасадзе ў Расеі [4]. Адстаўлены з пасады амбасадара стаў 26 жніўня 2011 году[5].

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №495 "Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь"  (рас.)
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 ноября 2000 г. №1708 "Аб назначэннi Ю.Г.Малумава Саветнiкам-Пасланнiкам Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi"
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 2003 г. №453 "О назначении Ю.Г.Малумова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Туркменистане и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла"  (рас.)
  4. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2004 г. №517 "Об освобождении Ю.Г.Малумова от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации и назначении В.С.Павловича советником-посланником Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации"  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 371 «Об освобождении от должности Ю.Г.Малумова» (1/12784)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]