Перайсьці да зьместу

Уладзімер Грыгор’еў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Грыгор’еў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі
5 сьнежня 1997 — 4 жніўня 2006
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Віктар Даніленка
Наступнік Васіль Далгалёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся5 красавіка 1941
вёска Канічы, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр17 жніўня 2011[1]
Менск, Беларусь
ПартыяКПСС (ад 1960)
Беларуская сацыялістычная партыя (1995)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Уладзімер Віктаравіч Грыгор’еў (5 красавіка 1941; в. Канічы Бялынкавіцкага сельсавету Касьцюковіцкага раёну, цяпер Беларусь — 17 жніўня 2011, Менск) — беларускі палітык і дыплямат.

У 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член Беларускай сацыялістычнай партыі. Займаў пасаду генэральнага дырэктара Віцебскага адкрытага акцыянэрнага таварыства «Даламіт». 5 сьнежня 1997 году прызначаны амбасадарам у Расейскай Фэдэрацыі[2], адстаўлены быў 4 жніўня 2006 году[3].

11 верасьня 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[4], а 26 сакавіка 2001 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5]. Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)[6] і ІІ ступені (31 жніўня 2006)[7]. Адзначаны найвышэйшай узнагародай Міжнароднага дабрачыннага фонду «Мецэнаты стагодзьдзя» — Срэбным крыжам ордэну «Мецэнат» (сакавік 2005)[8].

  1. ^ Міхаіл Мясьніковіч. Грыгор’еў Уладзімер Віктаравіч // Зьвязда : газэта. — 19 жніўня 2011. — № 157 (27021). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. №632 «О назначении В. В. Григорьева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. №487 «Об освобождении В. В. Григорьева от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянного представителя Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству»  (рас.)
  4. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 1997 г. №1202 «О награждении П. В. Григорьева, Е. И. Иванченко, В. Ф. Рыженкова, Б. С. Чкалова, Т. П. Юшкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»  (рас.)
  5. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 26 марта 2001 г. №36-ПСР2 «О награждении В. В. Григорьева Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 красавіка 2001 г. № 184 «Аб узнагароджанні У. В. Грыгор’ева ордэнам Айчыны III ступені»
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 августа 2006 г. №548 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  8. ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.374.