Алег Румо (старэйшы)
Алег Румо (старэйшы) | |
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 жніўня 1941 (79 гадоў) Таліца, Вясейскі сельсавет, Слуцкі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР |
Партыя: | Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» |
Дзеці: | Алег Румо |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Алег Румо (21 жніўня 1941, в. Таліца, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі лекар і палітык.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 21 жніўня 1941 году ў в. Таліца Слуцкага раёну.
Бацька, Васіль Цімафеевіч Румо (1909—1983), нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Мастычыне Сеньненскага павету. Працаваў дырэктарам кансэрвавага заводу ў Слуцку, загадчыкам аддзела прапаганды Клецкага райкаму партыі, пасьля вайны — на партыйнай працы, пазьней — старшынём калгасу. Матка, Вольга Мікалаеўна Румо (Балвановіч), усё жыцьцё працавала фэльчарам[1].
У 1958 годзе Алег Румо скончыў школу ў Слуцку з залатым мэдалём і паступіў у Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1964 годзе.
У 1963 годзе ўзяў шлюб з Валянцінай Міхайлаўнай Драко, якая вучылася разам зь ім у мэдычным інстытуце на лекара-пэдыятра. Пасьля мэдычнага інстытуту працаваў у мэдычнай амбуляторыі (в. Пасека Старадароскага раёну), пазьней — анколягам, хірургам у Слуцкай лякарні. У 1976 годзе прызначаны на пасаду намесьніка галоўнага лекара Слуцкага раёну[2].
У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995—1996). 27 лістапада 1996 году ўвайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня[3].
Пасьля заканчэньня дэпутацкіх паўнамоцтваў працягнуў працаваць лекарам. У 2010 годзе выйшаў на пэнсію.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ганаровы грамадзянін Слуцку (2016)