Аляксандар Шпілеўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шпілеўскі.
Аляксандар Шпілеўскі | |
старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
24 верасьня 2001 — лістапад 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Вікенці Макарэвіч |
Наступнік: | Юры Сянько |
памочнік прэзыдэнта РБ | |
8 траўня 2001 — 24 верасьня 2001 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 траўня 1953 (71 год) Бабруйск, БССР |
Адукацыя: |
Алякса́ндар Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (нар. 28 траўня 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь (2001—2014).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст[1].
Працоўную дзейнасьць пачаў мулярам у трэсьце «Макееўшахтабуд» Данецкай вобласьці УССР. Адслужыў у Савецкай арміі, пасьля з 1974 па 1992 служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік аддзелу Менскага гарадзкога ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. З 1992 па 1996 працаваў начальнікам упраўленьня, начальнікам інспэкцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску.
У 1995 року абраны ў склад Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, адкуль перайшоў у прызначаную Лукашэнкам Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[2]. У 2000 року абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II скліканьня[3]. Дэпутат беларуска-расейскага парлямэнцкага сходу.
З 8 траўня 2001 року быў памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Менску. 24 верасьня прызначаны старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ШПИЛЕВСКИЙ Александр Францевич (рас.) Депутатский корпус. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Праверана 9 траўня 2019 г.
- ^ Лукашэнка, Аляксандар (27 лістапада 1996) Закон Республики Беларусь «О формировании Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь» (рас.). Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Праверана 9 траўня 2019 г. Архіўная копія ад 29 чэрвеня 2018 г.
- ^ Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь от 21 ноября 2000 г. №5-П2/I «О признании полномочий депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва» (рас.) Праверана 9 траўня 2019 г. Архіўная копія ад 31 ліпеня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ШПИЛЕВСКИЙ Александр Францевич (рас.) Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусі. Белорусская деловая газета. Праверана 9 траўня 2019 г. Архіўная копія ад 7 лістапада 2014 г.
- Нарадзіліся 28 траўня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага коледжу
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі ФСБ Расеі
- Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня
- Дэпутаты Парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі
- Беларускія юрысты
- Памочнікі прэзыдэнта Беларусі