Перайсьці да зьместу

Васіль Саковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саковіч.
Васіль Саковіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова
3 верасьня 1999 — 4 чэрвеня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Мікалай Грынёў
Наступнік: Вячаслаў Асіпенка
Старшыня Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
24 красавіка 1992 — 19 сьнежня 1996
Прэзыдэнт: ---, Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1949(1949)
Плішчыцы, Берасьцейская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:

Васі́ль Андрэ́евіч Сако́віч (нар. у 1949 годзе ў Плішчыцах у Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, дыплямат.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканьняў, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня.

З 24 красавіка 1992 году да 19 сьнежня 1996 году быў старшынём Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь[1][2].

3 верасьня 1999 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова[3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 чэрвеня 2009 году[4].

12 лютага 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5], а 3 красавіка 2006 году — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 24 апреля 1992 г. №1633-XII «Об избрании Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь»  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 декабря 1996 г. №558 «Об освобождении В. А. Саковича от должности Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. №513 «О назначении В. А. Саковича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Молдова»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 287 Об освобождении В. А. Саковича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Молдова(недаступная спасылка)  (рас.)
  5. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 февраля 1999 г. №97-ПСР «О награждении В. А. Саковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. №447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]