Вячаслаў Шаршуноў
Вячаслаў Шаршуноў | |
Нарадзіўся |
4 траўня 1949[1] (71 год) в. Круглоўка Смаленскай вобласьці |
---|---|
Навуковая сфэра | машынабудаваньне, гісторыя навукі, тэхнікі ды адукацыі |
Месца працы | Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня |
Альма-матэр | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] |
Узнагароды і прэміі | Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). |
Вячаслаў Шаршуноў (нар. 4 траўня 1949 у в. Круглоўка Смаленскай вобласьці) — беларускі навукоўца ў галіне машынабудаваньня, гісторыі навукі, тэхнікі ды адукацыі. Чалец-карэспандэнт НАН Беларусі (ад 2003 году). Доктар тэхнічных навук (1991), прафэсар (1992). Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу 1-га скліканьня. Працаваў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры ды навуцы. Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2010).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1971 годзе. У 1992—1995 рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Ад 2000 намесьнік старшыні ВАК Беларусі. Ад 2003 рэктар Магілёўскага дзяржаўнага інстытуту харчаваньня. Займаўся праблемамі энэргазьбераганьня, машынабудаваньнем для сельскай гаспадаркі. Гісторык беларускай навукі. Аўтар больш як 50 падручнікаў, больш як 370 навуковых публікацыяў, больш як 73 вынаходніцтваў.
- ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 252. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- Нарадзіліся 4 траўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласьці
- Выпускнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
- Беларускія навукоўцы
- Дактары тэхнічных навук
- Чальцы-карэспандэнты
- Чальцы-карэспандэнты НАН Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня