Станіслаў Кішка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Bocianski (гутаркі | унёсак) у 03:14, 18 сьнежня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Станіслаў Кішка
Станіслаў Кішка
Станіслаў Кішка

Герб «Дуброва»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1514[1] або 1513[1]
Род Кішкі
Бацькі Пётр Струміла[d]
Дзеці Пятро Кішка, Барбара з Кішкаў[d] і Ганна з Кішкаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Станіслаў Кішка (? — 1513 або 1514) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (14871488), маршалак гаспадарскі1493), намесьнік земскі (з 1512).

Валодаў Нясьвіжам, Алыкай, Лахвай, Іўем[2].

Біяграфія

З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Пятрашкі Страмілы. Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло прозьвішча роду.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку намесьніка лідзкага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву наконт шлюбу дачкі маскоўкага гаспадара Івана III Алены зь вялікім князем Аляксандрам.

У 1496 браў удзел у выправе караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, дзе з уласным аддзелам разьбіў татараў пад Брацлавам. У 1499 атрымаў пасаду намесьніка смаленскага, распачаў умацаваньне гораду. У чэрвені 1502 кіраваў абаронай Смаленску ад маскоўскіх войскаў. У 1503 разьбіў татараў у бітве каля Прыпяці. У 1506 браў удзел у бітве пад Клецкам.

У 1508 і 1511 удзельнічаў у камісіі з разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі.

Другі шлюб узяў з дачкой ваяводы троцкага П. Мантыгердавіча Соф’яй, ад якой меў сына Пятра і дачку Ганну (жонка Я. Радзівіла, кашталяна троцкага, пазьней С. Кезгайлы, старосты жамойцкага)[3].

Крыніцы

  1. ^ а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 168.
  2. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 189.
  3. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 102.

Літаратура