Перайсьці да зьместу

Культурная соя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Соевыя бабы»)
Культурная соя
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадБабовакветныя
СямействаБабовыя
ПадсямействаМатыльковыя
РодСоя
Бінамінальная намэнклятура
Glycine max
ITIS 26716 ·

Культурная сояаднагадовая(be) прамастойкая, павойная або паўзучая травяністая расьліна вышынёй 20—100 см. Сьцёблы звычайна апушаныя цьвёрдымі валаскамі(en). Трайчастае лісьце чаргаванае, з прылісткамі(en). Кветкі дробныя, фіялетавыя(be), ліловыя, белыя або чырванаватыя ў пазушных гронках(en). Плодструк(en).

У зярнятах 35—50% бялку, блізкага па амінакісьлевым складзе да жывёльнага, і 13—24% алею. Бялкі соі маюць 80% біялягічнай каштоўнасьці ад бялкоў курынага яйка. Выкарыстоўваюцца ў хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай і мясной(en) галінах харчовай прамысловасьці(be). Харчовая, кармавая(be) і тэхнічная(be) расьліна. Падвержанасьць грыбковых хваробам абмяжоўваецца 20% ураджаю(be).

У Эўропе зьявілася пры канцы 18-га стагодзьдзя. У Паўночнай Амэрыцы і Ўсходняй Азіі ёсьць адной з асноўных зернебабовых(en), кармавых і тэхнічных расьлінаў. У Беларусі вырошчваюць раньнясьпелыя гатункі(be)[1].

4 тыс. гадоў да н. э. у Тыбэце (цяпер Кітайская Народная Рэспубліка) праз расьціраньне соі ў вадзе вынайшлі соевае малако, якое стварожваецца, што дазваляе вырабляць сыр і тварог. У наш час соевае малако пераважна выкарыстоўваюць для выпойваньня маладняку буйной рагатай жывёлы. У Беларусі адзін з гомельскіх заводаў для гэтай мэты выпускае адмысловыя прылады перапрацоўкі, што дазваляюць за гадзіну вырабляць з 50 кг соі 50 літраў соевага малака.

Культурная соя зьмяшчае 36 грамаў бялку і 30 грамаў вугляводаў на 100 грамаў. Сярод больш як 20 амінакісьляў, зь якіх складаецца бялок, соя ўтрымлівае 9 незаменных амінакісьляў. Такія амінакісьлі зьмяшчаюць аладкі з соевай мукі, сыр тофу і соевае малако. Да гэтых 9 амінакісьляў належаць: 1) валін — аднаўляе пашкоджаныя тканкі, 2) ізалейцын — бярэ ўдзел у сынтэзе гемаглябіну і рэгулюе ўзровень цукру ў крыві, 3) лейцын — аднаўляе косткі, скуру і цягліцы, 4) мэтыянін — скарачае алергічную рэакцыю арганізма, 5) трэанін — бярэ ўдзел у сынтэзе калягену і элястыну, а таксама ў бялковым і тлушчавым абмене рэчываў, 6) трыптафан — сынтэзуе вітамін Б3 і падтрымлівае страваваньне, 7) фэнілалянін — выпрацоўвае інсулін і падтрымлівае працу нырак, печані і шчытавіднай залозы, 8) аргінін — садзейнічае выкіду самататрапіну, які ёсьць гармонам росту і замаруджвае старэньне, а таксама ўплывае на цэнтральную нэрвовую сыстэму, 9) гістыдын — спрыяе росту і аднаўленьню тканкі. Сярод іншага, у культурнай соі прысутнічаюць вітаміны групы Б і 6 мікраэлемэнтаў: жалеза і каль, магн і манган, фосфар і цынк[2].

Асноўнымі харчовымі вырабамі з соі былі стравы азіяцкай кухні: соевы алей і соевае малако, паста міса і соевая падліва, тварог тофу і тэмпе. На корм жывёле выкарыстоўвалі здрабнёвыя хмызьнякі соі і соевы шрот, які быў пабочным вырабам соевага алею. У такіх прысмаках, як шакаляд і шакалядныя цукеркі, выкарыстоўвалі соевы лецытын, які згушчаў ваду і тлушч у аднародную эмульсію. Урэшце, у карэйскай кухні сустракалася плеўка тофу, якая называлася «скурай» або «спаржай» тофу і была пабочным вырабам соевага малака[2].

Сырая соя ўтрымлівае бялок лектын, які склейвае малекулы вугляводаў на паверхні вузы, што выклікае выпадзеньне ў асадак. Праз ужыцьцё лектыну павялічваецца пранікальнасьць сьценак кішачніка і пашкоджваюцца чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты), якія пераносяць вуглякіслы газ і тлен па крывяносных судзінах. Пастаяннае ўжыцьцё лектыну замінае засваеньню вітамінаў і мінэралаў. Такім чынам, магчыма выклікаць боль у жываце і моцнае газаўтварэньне, млоснасьць і панос, а таксама ваніты. Сярод іншага, лектын зьмяшчае рыцын, які ёсьць атрутай і ня мае паху, распушчаецца ў вадзе і мае белы колер. Таму сырую сою замочваюць 12 гадзінаў, пасьля чаго вараць для зьніжэньня да бясьпечнага ўзроўню лектыну і рыцыну[2].

Таксама соя мае ў сваім складзе фітынавую кісьлю, якая замінае засваеньню вапня, жалеза і цынку. Зьменшыць яе шкоду дапамагаюць замочваньне і гатаваньне, а таксама даданьне аскарбінавай кісьлі і малака. Урэшце, соя ўтрымлівае ізафлявон і лігнан, якія ёсьць расьліннымі эстрагенамі. Гэтыя рэчывы падобныя паводле будовы да жаночых эстрагенаў, якія ёсьць стэроіднымі плоцевымі гармонамі і вырабляюцца фалікулярным апаратам яечнікаў. Таму расьлінныя эстрагены зьніжаюць узровень тэстастэрону і юр пры чуласьці мужчынскага арганізма. Даданьне расьліннага эстрагену да ўласнага чалавечага можа апынуцца празьмерным, што падштурхоўвае нэўраэндакрынную сыстэму да заўчаснага плоцевага высьпяваньня праз раньняе ўтварэньне плоцевых гармонаў. У выніку азнакі плоцевага высьпяваньня ўзьнікаюць у 9 гадоў у хлопцаў і ў 8 — у дзяўчынак[2].

У краіне раянавалі 10 гатункаў расьліны. На 2010 год сярэдняя ўраджайнасьць складала 2 тоны на гектар. 50 гаспадарак вырасьцілі 3 тыс. т. соі, зь якіх 2 тыс. т. — насеньне. Пры гэтым завод у Віцебску мог перапрацаваць 300 тыс. т. у год. Магутнасьць вытворчасьці ў Пухавіцкім раёне (Менская вобласьць) скаладала 15 тыс. т. соі. У выніку соевы бялок пераважна завозіўся ў Беларусь у выглядзе соевага шроту (выраб перапрацоўкі соі з дапамогай гарачага бэнзіну)[3].

  1. ^ Аркадзь Скуратовіч. Соя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 109-92-93. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  2. ^ а б в г Юлія Ваўчок. Соя — «каралева пратэіну» // Партал «Слушна», 2 лістапада 2022 г. Праверана 7 лістапада 2022 г.
  3. ^ Інга Міндалёва. Плянаваць ня «вал», а даходнасьць // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2010. — № 248 (26855). — С. 8. — ISSN 1990-763x.