Панос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Панос (дыярэя; па-грэцку: δια + ρέω — праз + цекчы) — абязводжваньне(en) і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненьне(en). Вядзе да зьнясіленьня і малакроўя. Уяўляе сьмяротную пагрозу праз парушэньне водна-салявога абмену і водна-электралітнага(be) балянсу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьне хваробы прадухіляюць праз мыцьцё рук перад ядой і пасьля наведваньня прыбіральні, ужыцьцё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыцьцё садавіны i гародніны, пазьбяганьне прыёму сапсаванай ежы, ужыцьцё толькі зваранай і ачышчанай ежы.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробу выклікае заражэньне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз(en), брудныя рукі пасьля наведваньня прыбіральні і перад прыгатаваньнем ежы, ужыцьцё пераважна грубай расьліннай ежы, харчовая алергія, атручаньне, нэўроз, хваляваньне і страх.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненьне, боль у жываце, мэтэарызм, млоснасьць(en) і ваніты[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Паноссховішча мультымэдыйных матэрыялаў