Стэроіды
Выгляд
(Перанакіравана з «Стэроід»)
Стэроіды — рэчывы жывёльнага ці радзей расьліннага паходжаньня, якія валодаюць высокай біялягічнай актыўнасьцю. Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасьцю будовы стэроідаў зьяўляецца наяўнасьць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сыстэмы гонана (ранейшая назва — стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алькільныя і некаторыя функцыянальныя групы — гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.
У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізыялягічных функцыяў арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |