Спаржа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Спаржа
Asparagus officinalis – Transylvania 2.jpg
Спаржа лекавая
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Аднадольныя
Атрад Спаржакветныя
Сямейства Спаржавыя
Від Спаржа лекавая (Asparagus officinalis)
Бінамінальная намэнклятура
Asparagus L.
ITIS 42782 ·

Спа́ржа (па-лацінску: Aspáragus) — род расьлінаў сямейства спаржавыя. Найболей распаўсюджаны від — спаржа лекавая (Asparagus officinalis). Адныя віды спаржы — травы, іншыя — паўхмызьнякі.

Батанічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэнішча разьвітае.

Сьцёблы дужа разгалінаваныя, галіны нясуць шматлікія, сабраныя пучкамі, па большай частцы іголкападобныя галінкі, якія сядзяць у пазухах лісьця. Лісьце недаразьвітае, дробнае, лускаватае ці калючкаватае, утварае звычайна ля аснаваньня цьвердаватыя шпорцы.

Кветкі дробныя, збольшага ў пазухах лісьця, адзінкавыя або ў шчытаватых ці гронкападобных суквецьцях. Кветка правільная, двох— ці аднародавая, з простым падзельналісьцёвым ці крыху спаяным ля асновы аквецьцем з шасьцю лісткамі, разьмешчанымі ў два колы. Тычачак шэсьць, з тонкімі ці пласьцінкавымі ніткамі і пыльнікамі, якія ўскрываюцца на ўнутраным баку; слупок зь верхняй, трохгняздовай завязьзю, кароткай шыйкай і трохлопасьцевым лычком.

Плодягада, з адным ці некалькімі семямі; Насеньне з тоўстым, чарнявым лупіньнем, рагавым бялком і невялікім зародкам.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Род зьмяшчае 211 відаў[1]. Некаторыя зь іх:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Asparagus L.(анг.). World Flora Online (2021). Праверана 22 траўня 2021 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ильин М. М. Род 284. Спаржа — Asparagus L. // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во АН СССР, 1935. — Т. 4 / ред. тома В. Л. Комаров. — С. 424—442. — 760,XXX с. — 5175 ас.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]