Ежы Казімер Анцута
| Jerzy Kazimierz Ancuta | |
Анцута (герб) | |
| Тытулярны біскуп антыпатрэнскі й суфраган віленскі | |
|---|---|
| 1723 — 1737 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1650[1] |
| Памёр | 16 траўня 1737 |
| Пахаваны | |
| Род | Анцуты |
| Рэлігія | каталіцтва |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Ежы Казімер Анцута (?, Падляшша — 16 траўня 1737) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Анцутаў гербу Анцута, родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі ды ў Рымскім папескім унівэрсытэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 1708—1724, афіцыял ад 1714, прэпазыт каралеўскае капліцы сьвятога Казімера, рэфэрэндар духоўны ВКЛ ад 1715. У 1718 сойм зь яго прапановы адлічыў са свайго складу дысыдэнтаў і забараніў іх далейшае абраньне ў склад сойму.
У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрэнскім і суфраганам віленскім. Ад 1724 плябан новагародзкі й ляхавіцкі, кантар віленскі. Ад 1728 схалястык, ад 1731 архідыякан.
Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзьве кнігі супраць іншаверцаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»
- ^ Jurgis Kazimieras Ancuta // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.