Францішак Далмат-Ісайкоўскі
Выгляд
| 9-ы пісар скарбовы літоўскі | |
|---|---|
| 10 сакавіка 1623 — 15 сьнежня 1640 | |
| Папярэднік | Ян Далмат-Ісайкоўскі |
| Наступнік | Габрыэль Караль Кімбар |
| 3-і смаленскі біскуп | |
| 14 лютага 1650 — 1654 | |
| Папярэднік | Пётар Парчэўскі |
| Наступнік | Геранім Уладыслаў Сангушка |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1599 |
| Памёр | 31 траўня 1654 |
| Род | Далматы-Ісайкоўскія |
| Бацькі | Ян Дзьмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Франці́шак Далма́т-Ісайкоўскі (1599-31 траўня 1654) — рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх, сын Яна Дзьмітрыевіча Далмата-Ісайкоўскага.
Канонік віленскі ад 1625, сакратар караля Ўладзіслава Вазы, пісар скарбовы прыходавы ВКЛ у 1627—1640, кусташ віленскі й пробашч трабскі ад 1632, пробашч гарадзенскі ад 1633. У 1634 заснаваў у вёсцы Сьвіслач (цяпер Літвінкі) каля Гародні драўляны касьцёл езуітаў. Рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1641—1649. Пробашч троцкі, геранёнскі й віленскі ад 1643. Біскуп смаленскі ад 14 лютага 1650[1], уцёк са Смаленску перад надыходам расейскіх войскаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»