Аляксандар Казімер Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляксандар Сапега.
Аляксандар Казімер Сапега
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1624
Лукіў[d], Валынскае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Памёр 22 траўня 1671
Вільня, Рэч Паспалітая
Пахаваны Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава
Род Сапегі
Бацькі Фрыдэрык Сапега
Эва з Скашэўскіх
Дзейнасьць ксёндз

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні — 22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (з 1647), канонік віленскі (з 1649) і варшаўскі (з 1651), біскуп-суфраган віленскі (з 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (з 1668)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэты А. К. Сапегі: 1709 году (налева) і 2-й чвэрці XIX ст. (направа)

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера і Крыштапа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 году ў Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар з 1647 году працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

14 траўня 1650 году стаў прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 году ўвайшоў у біскупскі суд.

Улетку 1659 году як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 году ўвайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 годзе ўзначаліў па сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

12 красавіка 1671 году перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца ў наш час. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 548.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксандар Казімер Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў