Перайсьці да зьместу

Ян Караль Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юры Караль Завіша»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Ян Караль Завіша
Дата нараджэньня 1597
Дата сьмерці 9 сакавіка 1661(1661-03-09)
Месца сьмерці
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Ян Ка́раль Даўгя́ла Заві́ша (па-польску: Jerzy Karol Dowgiałło Zawisza; ? — 9 сакавіка 1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі. У некаторых даведніках імя памылкова падаецца як Юры (Jerzy).

З шляхецкага роду Завішаў, сын Каспара Даўгялы. Навучаўся за мяжою. З 1639 — канонік, пазьней архідыякан віленскі, рэфэрэндар і пісар ВКЛ. Біскуп віленскі ад 16 кастрычніка 1656. Блізкі паплечнік караля Яна Казімера.

Згодна з тэстамантам біскупа Яна, па сьмерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаваньне разбуранага вайною касьцёла ў Ашмянах.

  • J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44—45.
  • Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, t. X, Lipsk 1845, s. 114.
Папярэднік
Юры Скумін-Тышкевіч
Віленскія біскупы
1656—1661
Наступнік
Юры Белазор

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]