Астафей Станіслаў Казімер Катовіч
Выгляд
| 13-ы Рэфэрэндар вялікі літоўскі | |
|---|---|
| 1674 — 1687 | |
| Папярэднік | Валерыян Станіслаў Юдзіцкі |
| Наступнік | Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн |
| 9-ы Смаленскі біскуп | |
| 1688 — 1704 | |
| Папярэднік | Канстанты Казімер Бжастоўскі |
| Наступнік | Ян Згерскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1637 мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет |
| Памёр | 1704 |
| Пахаваны | |
| Род | Катовічы |
| Бацькі | Ян Катовіч |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Астафей Станіслаў Казімер Катовіч (1637, мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет-1704) — рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Аляксандра Катовіча.
У 1661 прыняў капланскія пасьвячэньні, да 1669 стаў канонікам віленскім. Ад 1673 ці 1674 да 1687 рэфэрэндар духоўны літоўскі. У 1681 атрымаў прэпазытуру капліцы сьв. Казімера ў віленскай катэдры. Ад 1682 схалястык віленскі. Біскуп смаленскі ад 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэоляг.
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»